Ева Грын

французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, мадэль

Ева Грын (фр.: Eva Green, нар. 6 ліпеня 1980, Парыж, Францыя) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, мадэль.

Ева Грын
Дата нараджэння 6 ліпеня 1980(1980-07-06)[1][2][…] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Walter Green[d]
Маці Marlène Jobert[d]
Адукацыя
Прафесія кампазітарка, актрыса, мадэль
Узнагароды
IMDb ID 1200692
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акцёрскую кар’еру Ева Грын пачынала ў тэатры, затым адбыўся яе кінадэбют у драме Бернарда Берталучы «Летуценнікі» (2003). Сусветную вядомасць атрымала, згуляўшы ролю Сібілы, каралевы Іерусаліма ў гістарычным эпасе Рыдлі Скота «Царства нябеснае» і дзяўчыну Джэймса Бонда Веспер Лінд у баявіку «Казіно „Раяль“» (2006).

З 2006 года Грын здымаецца ў незалежным кіно: «Трэшчыны» (2009), «Улонне» (2010) і «Апошняе каханне на Зямлі» (2011). Яна з’явілася ў тэлесерыяле «Камелот» (2011), а таксама ў шырокаэкраннай адаптацыі Ціма Бёртана «Змрочныя цені» (2012). У 2014 годзе яна выканала ролі Артэмісіі ў «300 спартанцаў: Росквіт імперыі» і Эвы Лорд у сіквеле Фрэнка Мілера і Роберта Радрыгеса «Горад грахоў 2». Таксама яна здымалася ў фільме «Дом дзіўных дзяцей міс Пярэгрын» (2016) рэжысёра Ціма Бёртана.

Згуляная ёю роля Ванэсы Айвз у драматычным серыяле канала Showtime «Страшныя казкі» (2014—2016) прынесла ёй намінацыю на прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле на 73-й цырымоніі ўручэння прэміі.

У 2007 годзе Ева Грын была ўдастоена спецыяльнай узнагароды BAFTA ў намінацыі «Узыходзячая зорка». Увесну 2018 года Грын стала кавалерам ордэна Мастацтваў і літаратуры, які яна атрымала ад міністэрства культуры Францыі.

Зноскі

правіць
  1. https://www.imdb.com/name/nm1200692/bio Праверана 24 кастрычніка 2019.
  2. Eva Green // GeneaStar
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #142261378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  NODES
INTERN 1