Ераваам
Ераваам — першы цар ізраільскі.
Ераваам I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-яўр.: יָרָבְעָם | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Саламон, як цар аб'яднанага Ізраільскага царства | ||||||
Пераемнік | Надаў | ||||||
Нараджэнне |
X стагоддзе да н.э.
|
||||||
Смерць | 910 да н.э. | ||||||
Бацька | Нават Яфрэмлянін[d][1][2] | ||||||
Маці | Цэруа[d][3] | ||||||
Жонка | жонка Ераваама I[d] | ||||||
Дзеці | Нават і Авія[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцу. У час вайны з іўдзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц[4].
Зноскі
- ↑ Никифор (Бажанов) Иеровоам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск II — М.: 1892. — С. 77–78.
- ↑ А. Л. Иеровоам // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 646.
- ↑ Церуа // Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем — СПб.: 1913. — Т. 15. — С. 806.
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145—146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145—146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.