Жак Дзютрон
Жак Дзютрон (фр.: Jacques Dutronc; 28 красавіка 1943, Парыж, Францыя) — французскі рок-музыкант і кінаакцёр, папулярны ў 1960-х — 1970-х гадах. Выконваў песні на стыку французскага попа, гаражнага року і псіхадэлічнага року. Лаўрэат прэміі «Сезар» (1992) за ролю Вінцэнта Ван Гога ў аднайменным біяграфічным фільме Марыса Піялы.
Жак Дзютрон | |
---|---|
фр.: Jacques Dutronc | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1943[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Франсуаза Ардзі |
Дзеці | Thomas Dutronc[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, спявак, кампазітар, аўтар-выканаўца, гітарыст, піяніст, барабаншчык, акардэаніст |
Кірунак | французскі рок[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0244850 |
jacques-dutronc.fr | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна з All Music Guide, Дзютрон з’яўляецца «адным з самых папулярных выканаўцаў у франкамоўным свеце», хоць ён «застаецца малавядомым у ангельскамоўных краінах». У 1991 годзе яго сінгл «Il est cinq heures, Paris s'éveille» (1968) быў прызнаны найлепшым франкамоўным сінглам усіх часоў па апытанні музычных крытыкаў.
Пачаў сольную кар’еру ў 1966 годзе, доўгі час (да 1975 года) супрацоўнічаў з паэтам Жакам Ланцманам. З 1973 года пачаў акцёрскую кар’еру. Таксама пісаў песні для іншых выканаўцаў. Песні Дзютрона ў розны час выконваліся Ванэсай Парадзі, Mungo Jerry, Сільві Вартан, Сержам Генсбурам і іншымі.
Жонка — спявачка Франсуаза Ардзі. Сын Тама — гітарыст.
Зноскі
- ↑ Jacques Dutronc // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques Dutronc // GeneaStar
- ↑ http://www.lesgensducinema.com/affiche_acteur.php?mots=Jacques+Dutronc&nom_acteur=DUTRONC%20Jacques&ident=12306&debut=0&record=1&from=ok