Жан Малуэль

мастак

Жан Малуэль (фр.: Jean Malouel, на радзіме вядомы як Ян Малвал, нідэрл.: Jan Maelwael; 1370, Неймеген — 1415, Дыжон) — мастак нідэрландскага паходжання, адзін з найбуйнейшых майстроў Бургундскай школы. Ён быў прыдворным мастаком Філіпа II Смелага, герцага Бургундыі, і яго пераемніка Жана Бясстрашнага. Працаваў у стылі інтэрнацыянальнай готыкі.

Жан Малуэль
нідэрл.: Jan Maelwael
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Johan Maelwael
Дата нараджэння не раней за 1370 і не пазней за 1375
Месца нараджэння
Дата смерці сакавік 1415[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Заступнікі Філіп II Смелы і Жан Бясстрашны
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Родны горад мастака — Неймеген, дзе ён, верагодна, навучаўся ў майстэрні бацькі, мастака Вільяма Малвала. Рэгіструецца ў якасці мастака ў 1382 годзе. Ажаніўшыся, Жан Малуэль пераехаў з сям’ёй у Парыж, дзе быў у 1396 годзе заўважаны герцагам Бургундыі Філіпам Смелым. Герцаг у 1397 годзе запрашае Малуэля ў Дыжон у якасці прыдворнага мастака і камердынера. З гэтага часу мастак працаваў да канца сваіх дзён пры Двары герцагаў Бургундскіх. Каля 1400 года на службу да герцага паступілі і пляменнікі мастака, сыны яго сястры Мехтыльды — браты Лімбург.

У 1405 годзе, неўзабаве пасля смерці Філіпа, ён вярнуўся ў Неймеген, ажаніўся і зноў з’ехаў у Дыжон. Згодна з дакументамі, ён выконваў шматлікія дэкаратыўныя працы, стварыў надмагілле герцага Філіпа Смелага (1410). Па заказах сына Філіпа, Жана Бясстрашнага, ён піша карціны, пяць алтароў для кляштара Шанмоль (з 1398), партрэт самога Жана (1412). Ніводны з гэтых твораў не захаваўся. Мастаку прыпісваюць працы бургундскага паходжання, выкананыя ў той жа час.

Аўтарства вялікага тонда «Аплакванне Хрыста» (Парыж, Луўр) з гербам Філіпа Смелага на абарачэнні ўпэўнена прыпісваюць Малуэлю. Карціна была створана, магчыма, каля 1400—1410 гадоў. У тонда мастак аб’яднаў два сюжэты, парушыўшы агульнапрынятую форму, «Аплакванне» і «Троіцу»: разам з Марыяй і Хрыстом намаляваны Бог-айцец і святы дух.

Майстар бліскуча справіўся з тонда, даволі складаным фарматам для кампазіцыйнай пабудовы. Магчыма, што карціна-тонда — вынаходства Малуэля: у тонда, якія з’явіліся пазней, адчуваецца ўплыў яго стылю.

У 1415 годзе ён памёр у Дыжоне, пакінуўшы жонку і чацвярых дзяцей. Яна вярнулася ў Неймеген, дзе працягвала атрымліваць пенсію ад герцага.

Распісаў Калодзеж продкаў.

Зноскі

  NODES