Злін
Злін (чэшск.: Zlin), горад у Чэхіі, у гістарычнай вобласці Маравія. У 1949—1990 у гонар К. Готвальда зваўся Готвальдаў. Сталіца Злінскага краю.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 78 тыс. жыхароў.
Першае згадванне ў 1332, горад з 1397. Развіццё Зліна ў XIX-першай палове XX ст. звязана з абутковай фабрыкай «Баця» і дзейнасцю фабрыкантаў-мецэнатаў.
Злін — родны горад брытанскага драматурга Тома Стопарда (Томаша Штраўслера). Яго бацькі, чэшскія яўрэі, уцекачы з краіны ў 1939 годзе пасля гітлераўскай акупацыі, працавалі лекарамі на фабрыцы «Баця».
Адукацыя
правіцьГарады-пабрацімы
правіць- Раман-сюр-Ізер (Францыя, з 1997)
- Альтэнбург, Германія, з 1997
- Гронінген, Нідэрланды, з 1996
- Хожаў, Польшча, з 1996
- Ізегем, Бельгія, з 1996
- Лімбах-Оберфрона, Германія, з 1998
- Сеста-Сан-Джавані, Італія, з 2001
- Трэнчын, Славакія
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Злін