Каганец
Кагане́ц — старажытная свяцільня, які працуе на аснове згарання алею або тлушчу; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам.
У залежнасці ад паліва мянялася форма каганца — ад латка і міскі да гаршка і глячка. Каганец ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода.
Бытаваў побач з лучніком да пачатку XX стагоддзя.
Літаратура
правіць- Каганец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 402. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каганец