Кадзеш — значны горад антычнага Леванта каля ракі Аронт, на караванным шляху з Міжрэчча да Фінікіі, Сірыі, Палесціны, Егіпта. Знаходзіўся паміж Дамаскам і Тырам, як вароты ў нізіну.

Кадзеш на карце Сірыі.

Разваліны крэпасці Кадзеша знаходзяцца паблізу Тэль-Небі-Менда (34°35′ пн. ш. 36°31′ у. д.HGЯO) на тэрыторыі сучаснай заходняй Сірыі, непадалёк ад мяжы з Ліванам.

Гісторыя

правіць

Месца, дзе размяшчаўся Кадзеш, упершыню людзі засялілі ў медным веку.

З семіцкага кораня Q-D-S, што азначае «святы».

Кадзешская бітва

правіць

Каля Кадзеша адбылася знакамітая бітва паміж старажытнымі егіпцянамі фараона Рамзеса II і хетамі[1].

Канец Кадзеша

правіць

Кадзеш знікае са старонак гісторыі пасля таго, як яго разбурылі народы мора, якія ўварваліся сюды каля 1178 да н.э.

Зноскі

  1. Кадзешская бітва Архівавана 11 лістапада 2007. (англ.)
  NODES