Казахстан

краіна ў Сярэдняй Азіі і Еўропе

Казахста́н (каз.: Қазақстан), афіцыйная назва Рэспубліка Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Рэспубліка Казахстан
каз.: Қазақстан Республикасы
Герб Казахстана
Сцяг Казахстана Герб Казахстана
Гімн: «Менің Қазақстаным»
Дата незалежнасці 16 снежня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Казахская - дзяржаўная мова Руская - афіцыйная мова ў дзяржаўных арганізацыях і органах мясцовага самакіравання
Сталіца Астана
Найбуйнейшыя гарады Алматы, Астана, Шымкент, Актабэ, Караганда
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў
Аліхан Асханавіч Смаілаў
Дзярж. рэлігія Свецкая дзяржава
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2.724.902 км²
2,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2021)
• Перапіс (2009)
Шчыльнасць

18.877.128[1] чал. (64-я)
16.004.800 чал.
6,93 чал./км²  (227-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$508,501 млрд[2]  (43-ы)
$27.292  (54-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$181,667 млрд[3]  (54-ы)
$9,750  (75-ы)
ІРЧП (2019) 0,817[4] (вельмі высокі) (50-ы)
Этнахаронім Казахстанцы
Валюта Казахстанскі тэнгэ (₸, KZT)
Інтэрнэт-дамены .kz, .қаз
Код ISO (Alpha-2) KZ
Код ISO (Alpha-3) KAZ
Код МАК KAZ
Тэлефонны код +7-6xx, +7-7xx
Часавыя паясы UTC+5:00 і UTC+6:00

Агульная плошча краіны — 2 724 902 км², гэта дзявятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы — 6846 км), на ўсходзе — з Кітаем (1533 км), на поўдні — з Кыргызстанам (1051 км), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Абмываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі — 1894 км), на поўдні — водамі Аральскага мора. Сталіца — Астана (са снежня 1997).

Да 1991 года Казахстан уваходзіў у склад СССР (з 1936 — як Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 года Казахстан — незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка — казахстанскі тэнгэ.

Гісторыя

правіць

Старажытная гісторыя

правіць

Тэрыторыя сучаснага Казахстана населеная людзьмі з пачатку каменнага веку. Каля 1 млн. — 800 тыс. гадоў таму першыя старажытныя людзі (пітэкантрапы і сінантрапы) з’явіліся ў гарах Каратаў, у Мангыстаў і паўночным Прыбалхашшы. Каля 140-40 тыс. гадоў таму ў Каратаў і цэнтральным Казахстане з’яўляюцца неандэртальцы. Прыкладна ў 40-12 тыс. гадоў таму з’яўляецца чалавек сучаснага тыпу (Homo Sapiens).

Сярэднія вякі

правіць

У 556 годзе на тэрыторыі Казахстана з’явіўся Цюркскі каганат. Праз яго праходзіў Шаўковы шлях. У 7 ст. каганат распаўся на Усходні (Другі) і Заходні каганаты.

У 7-8 ст. поўдзень былога Цюркскага каганату захапілі арабы. Насельніцтва, якое жыло там, прыняло іх веру і пісьменнасць. Захапіць поўдзень былога Цюркскага каганату хацелі і кітайцы, але былі разбітыя каля ракі Талас. Нядоўга арабы кіравалі Казахстанам, у 9 ст. на поўдні і ўсходзе Казахстана з’явілася Караханідская дзяржава, а на захадзе — Агуская. У 1210 годзе тэрыторыі Караханідскай дзяржавы ўваходзяць у склад Харэзма. Пазней Харэзм і ўсю тэрыторыю Казахстана захапіў мангольскі кіраўнік Чынгісхан. Было знішчана мноства гарадоў, сярод іх Атрар, Сыгнак, Ашнас. Спачатку казахскія качэўнікі ваявалі з захопнікамі, але потым сталі пераходзіць на іх бок. Мангольская заваёва суправаджалася масавым знішчэннем людзей. Былі разбураны гарады і паселішчы, палацы і мячэці, закінуты апрацаваныя палі і ірыгацыйныя сістэмы. Тысячы майстроў-рамеснікаў былі сагнаны ў рабства. Быў перапынены завяршальны этап фарміравання кыпчацкай народнасці. Панаванне мангольскіх заваёўнікаў надоўга затрымала эканамічны і культурны прагрэс народаў заваяваных імі краін. Найцяжэйшы ўрон пацярпелі земляробчая і гарадская культура.

Казахскае ханства

правіць

У складзе Расійскай імперыі

правіць

Казахская ССР

правіць

Перыяд незалежнасці

правіць

Дзяржаўны лад

правіць

Адміністрацыйны падзел

правіць
 
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Казахстана на 2022 год

Прырода

правіць

Рэльеф

правіць

Больш за 3/4 тэрыторыі Казахстана займаюць раўніны з вышынямі ад 100 да 300 м над у.м. На крайнім паўднёвым усходзе і ўсходзе распасціраюцца хрыбты Цянь-Шаня, Джунгарскага Алатау і Алтая з вышынямі ад 3000 да 6995 м (пік Хан-Тэнгры). На крайнім захадзе размешчаная Прыкаспійская нізіна, якая часткова ляжыць ніжэй узроўню Сусветнага акіяна (узровень Каспійскага мора −27 м). У цэнтры краіны шырокія тэрыторыі займае разбураная горная сістэма Казахскага дробнасопачніка.

У межах раўнін распаўсюджаныя пясчаныя і гліністыя пустыні (Кызылкум, Муюнкум, Бетпак-Дала), паўпустыні і сухія стэпы. Для маладых гор паўднёвага ўсходу характэрна вертыкальная пояснасць. На поўначы краіны пераважаюць стэпы і лесастэпы. 23 % тэрыторыі (паўночная частка) прыдатныя для земляробства, 70 % — для адгоннай жывёлагадоўлі.

Водныя рэсурсы

правіць

Каля 80 % тэрыторыі краіны адносіцца да бяссцёкавых абласцей і басейнаў унутранага сцёку. Рэкі Іртыш, Ішым і Табол, што працякаюць па паўночнай і паўночна-ўсходняй ускраіне, належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Усе астатнія буйныя рэкі на тэрыторыі краіны нясуць свае воды ў замкнёныя ўнутраныя вадаёмы: Урал — у Каспійскае мора, Сырдар’я — у Аральскае мора, Ілі — у возера Балхаш. Мноства малых і сярэдніх рэк улетку перасыхаюць.

Каспійскае мора ўваходзіць у межы рэспублікі сваёй паўночна-ўсходняй акваторыяй з найбольш прэснай вадой і невялікімі глыбінямі (5-7 м). Аральскае мора падзелена паміж Казахстанам і Узбекістанам. Плошча вадаёма скарацілася ў 2 разы за 1960—1995. Возера Балхаш мае прэсную заходнюю акваторыю і салёную ўсходнюю.

Клімат

правіць

Клімат краіны рэзка кантынентальны і сухі. У перадгорных і горных раёнах выпадае ад 500 да 1600 мм ападкаў у год, у стэпавых — 200—500, у пустынных — 100—200 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −18 °C на поўначы да −3 °C на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 19 °C на поўначы да 29 °C на поўдні. Сутачныя перапады тэмператур дасягаюць 20-30 °C.

За выключэннем паўночных раёнаў, глебы ў Казахстане бедныя і засоленыя. У цэлым для краіны характэрная шыротная занальнасць глеб: на поўначы — чарназёмы, далей на поўдні — каштанавыя, бурыя паўпустынныя глебы, такыры і пяскі пустынь. У гарах развітыя каштанавыя, шэрыя лясныя і горна-лугавыя чарназёмныя глебы.

Раслінны і жывёльны свет

правіць

Лясы займаюць усяго 3,5 % тэрыторыі Казахстана. Большай часткай гэта хвойныя лясы, хоць у гарах сустракаюцца бяроза, асіна, яблыня і арчоўнікі. На астатняй тэрыторыі краіны распаўсюджаная рознатраўна-злакавыя, палынна-злакавыя, палынна-салянкавая і пустынная расліннасць. У высакагор’ях маюцца субальпійскія і альпійскія лугі.

Жывёльны свет Казахстана своеасаблівы. Насякомыя і земнаводныя пераважаюць у пустынях і паўпустынях. У стэпавай зоне сустракаюцца джэйран, сайгак, воўк, заяц, ліса, шакал, розныя грызуны (мышы, байбакі, хамякі). Шматлікія казахстанскія азёры служаць сталымі або сезоннымі месцамі пасялення для гусакоў, лебедзяў, качак, фламінга. Найбольш разнастайная фаўна гор. Тут водзяцца мядзведзі, горныя казлы і бараны, снежныя барсы, алені, мноства відаў птушак.

Для аховы дзікай прыроды створаныя запаведнікі ва ўсіх прыродных зонах — ад пустыняў да высакагор’яў.

Насельніцтва

правіць

Эканоміка

правіць

Энергетыка

правіць

Атамная энергетыка

правіць

Адзіная атамная электрастанцыя ў Казахстане размешчана ў Актаў, з рэактарам на хуткіх нейтронах БН-350 магутнасцю 350 МВт. АЭС працавала ў 1973—1999 гадах. Цяпер атамная энергія ў Казахстане не выкарыстоўваецца, нягледзячы на запасы ўрану ў краіне, паводле ацэнкі МАГАТЭ, у 900 тысяч тон. Асноўныя радовішчы ўрану знаходзяцца на поўдні Казахстана (Туркестанская і Кызылардзінская вобласці), захадзе на плато Магістаў (Мангышлак), на поўначы Казахстана — радовішча Семізбай.

У 2010 годзе для павелічэння энергетычных магутнасцяў Казахстан і Расія дамовіліся пра будаўніцтве новай атамнай электрастанцыі, супраць гэтага выступае антыядзерны рух Невада—Сяміпалацінск.

Цяпер разглядаецца будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі магутнасцю 600 МВт у Актау і ў 2025 годзе чакаюць пачатак будаўніцтва ў краіне дзвюх АЭС у Курчатаве (Абайская вобласць) і Улькене (Алмацінская вобласць).

Культура, спорт

правіць

Штогод у Казахстане праводзіцца міжнародны кінафестываль «Еўразія», у рамках якога адбываюцца паказы карцін еўрапейскіх і азіяцкіх рэжысёраў.

Самымі папулярнымі ў Казахстане відамі спорту з’яўляюцца футбол, хакей, веласпорт. Казахстан — адна з вядучых краін Азіі па ўзроўні развіцця зімовых відаў спорту.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  NODES