Кайл Чэндлер
Кайл Марцін Чэндлер (англ.: Kyle Martin Chandler; нар. 17 верасня 1965, Бафала, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Эмі». Нарадзіўся ў сям’і Салі Чэндлер, заводчыцы сабак, і Эдварда Чэндлера, фармацэўтычнага прадстаўніка і ўладальніка фермы. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Джорджыі, які знаходзіцца ў Атэнс, штат Джорджыя. Жанаты з Кэтрын Чэндлер, у гэтым шлюбе нарадзіліся двое дзяцей, у тым ліку актрыса Сідні Чэндлер. Найбольш вядомы па ролях у тэлесерыялах «Заўтра наступіць сёння» і «Агні начной пятніцы».
Кайл Чэндлер | |
---|---|
англ.: Kyle Chandler | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1965[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, тэлепрадзюсар, тэлерэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0151419 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільмаграфія
правіць- 2012 — «Аперацыя «Арго»» — кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Гамільтан Джордан
- 2013 — «Воўк з Уол-стрыт» — Брэд Боднік
Зноскі
правіць- ↑ Kyle Chandler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1016952201 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.