Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка сямейства Strigopidae. З'яўляецца эндэмікам Новай Зеландыі, сустракаецца вельмі рэдка.

Какапа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strigops habroptilus Gray, 1845


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554865
NCBI  57251
EOL  311770
FW  372521

Апісанне

правіць

Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на спіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра развітае апярэнне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.

 
Малюнак какапа з кнігі W. Buller «Birds of New Zealand»

З-за слаба развітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.

Экалогія

правіць

Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).

Корміцца расліннай ежай, пераважна ягадамі.

Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзені — лютым.

Літаратура

правіць
  • Жизнь животных в 6-ти т. Т. 5. Птицы. / Под ред. Н. А. Гладкова, А. В. Михеева — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1970.

Спасылкі

правіць



  NODES
Idea 1
idea 1