Каліёпі
Каліёпі (арум. Kaliopi Bukle, макед.: Калиопи Букле) — вядомая македонская спявачка, вакальны перакладчык, кампазітар і аўтар песень. У сябе на Радзіме яе часта завуць «Поп-Дзіва» ці «Каралёва македонскай поп-музыкі». Гэта даволі вядомая спявачка адной з рэспублік былой Югаславіі, хіты якой знаходзіліся ў верхніх радках хіт-парада ў васьмідзясятых. У Паўночнай Македоніі да Каліёпі ставяцца, як да выбітнай спявачкі сусветнага узроўня, якая, нягледзячы на выбітныя вакальныя здольнасці ў рамках поп-музыкі, у свабодны час піша музыку для кіно, тэатра і балета.
Каліёпі | |
---|---|
макед.: Калиопи Букле | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Каліёпі Буклеска |
Дата нараджэння | 28 снежня 1966[1] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Югаславія, Паўночная Македонія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, кампазітарка, паэт-песеннік |
Гады актыўнасці | 1976 — н. ч. |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка, блюз, джаз |
Псеўданімы | Калиопи |
Лэйблы | Kaliopi Music Production |
kaliopi.com.mk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўніца Македоніі на Еўрабачанні ў 2012 і 2016 гадах.
Біяграфія
правіцьНарадзілася 28 снежня 1966 года ў сям’і македонкі і арумына[2]. Пачала спяваць з 10 гадоў, прыняўшы ў 1976 годзе ўдзел на фэсце «Золата Славејче», выканаўшы сваю першую песню «Мојата учителка». Праз два гады юная спявачка ўжо выступала з гастролямі ў Чэхаславакіі, Аўстрыі і Югаславіі. Дэбютны сінгл — «Томи» — Каліёпі выпусціла ў 1984 годзе.
Надалей спявачка, беручы ўдзел у музычных фэстах і выступаючы з гастролямі ў шэрагу краін Еўропы (улучаючы СССР), рабілася ўсё папулярнейшай у Югаславіі. З 1986 па 1989 гг. Каліёпі выступала разам са сваім уласным поп-рок гуртам «Kaliopi», а неўзабаве пераехала ў Швейцарыю са сваім мужам Рамеа Грыл, які быў салістам у яе гурце. Пасля пераезду ў іншую краіну Каліёпі ненадоўга скончыла музычную кар’еру, вярнуўшыся ў шоу-бізнес толькі ў 1996 годзе. У 2000 годзе заснавала свой уласны лэйбл гуказапісу — «Kaliopi Music Production».
Цяпер Каліёпі — адна з найпапулярнейшых македонскіх спявачак. Да цяперашняга моманту на яе рахунку 11 альбомаў, 49 сінглаў, а таксама больш дваццаці ўзнагарод у вобласці музыкі, некаторыя з якіх — дзяржаўнага ўзроўня.
У 2012 годзе Каліёпі Букле была абрана з дапамогай унутранага адбору як прадстаўніца Македоніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які адбыўся ў горадзе Баку[3][4]. 17 студзеня была абрана конкурсная песня «Црно и бело»[5]. Варта адзначыць, што гэта другая спроба артысткі скарыць конкурс — у 1996 годзе яна выйграла нацыянальны адбор, і магла б стаць першай прадстаўніцай Македоніі на Еўрабачанні, аднак з-за непраходжання кваліфікацыйнага раўнда яе ўдзел так і не адбыўся[4]. На Еўрабачанне 2012, у другім паўфінале, заняла 9-ае месца, атрымаўшы 53 балы. У фінале конкурсу Еўрабачанне 2012 заняла 12-ае месца, атрымаўшы 71 бал. Каліёпі паказала лепшы вынік сваёй краіны за ўсю гісторыю ўдзелу Македоніі ў конкурсе песні Еўрабачанне.
24 лістапада 2015 года было абвешчана, што Каліёпі ізноў прадставіць Македонію на Еўрабачанні 2016 года[6].
Дыскаграфія
правіць- Калиопи (1986)
- Роџени (1987)
- Обои ме (1999)
- Ако денот ми е ноќ (2001)
- Најмила — Live and Unreleased (2002)
- Не ми го земај времето (2003)
- Ме, Исадора (2005)
- The Best Of (2007)
- Желим ти реци (2008)
- Oblivion (2009)
- Порака (2010)
- Crno I Belo — single (2012)
- Vucica — single (2012)
- Melem — single (2012)
- Melem (альбом) (2013)
- Dona — single (2016)
- Rodjendan — single (2016)
- Presuda — single (2018)
- Hajde da pjevamo — single (2018)
- Znam — single (2023)
- Kad osvane — single (2023)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #140401903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Чекајте! Моето време допрва доаѓа!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016. Праверана 21 красавіка 2016.
- ↑ MRT — Вести — Калиопи претставник на Македонија на Евросонг 2012 во Азербејџан Архівавана 22 лістапада 2011.
- ↑ а б Kaliopi to represent FYR Macedonia in 2012 | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
- ↑ It’s Black & White for FYR Macedonia | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
- ↑ Kaliopi returns to Eurovision in 2016 .
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 23 лютага 2020.