Канарэечнік
род раслін
Канарэ́ечнік (Phalaris) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Канарэечнік | |||||||||||||||||||
Phalaris aquatica | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады). На тэрыторыі Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца канарэечнік канарскі і канарэечнік малы (каля дарог, жылля і інш).
Аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) вышынёю да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка.
Кармавая (канарэечнае семя), харчовыя, тэхнічныя, алейная, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Канарэечнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 571—572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- 35. Phalaris — Канареечник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 389, 402. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Канареечник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Phalaris (Канареечник) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Phalaris (англ.) // The Plant List