Кансервы
Кансервы — харчовыя прадукты расліннага або жывёльнага паходжання, якія прайшлі адпаведную апрацоўку і змешчаны ў герметычную тару для працяглага захоўвання.
Бываюць мясныя (натуральныя, кулінарна апрацаваныя, у выглядзе паштэтаў, фаршаў, каўбас, субпрадуктаў), мяса-раслінныя (мяса з гарохам, фасоляй, капустай і інш.), рыбныя (у тым ліку прэсервы), малочныя, агароднінныя (закусачныя, для першых і другіх страў) і фруктовыя.
Па прызначэнні адрозніваюць:
- Агульнага прызначэння
- Спецыяльныя
- Для дзіцячага харчавання
- Для дыетычнага харчаваня
Працэс прыгатавання
правіцьУ працэсе вырабу з прадуктаў выдаляюць неядомыя часткі, дадаюць тлушч, цукар, прыправы, вітаміны, апрацоўваюць цяплом або хімічнымі рэчывамі (гл.кансерваванне). Кансервы расфасоўваюць і герметычна закрываюць у бляшаную, шкляную або палімерную тару. Захоўваюць у сухім месцы пры тэмпературы 0-20°С.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кансервы