Кантрабанда
Кантрабанда (італ.: contrabbando, ад італ. Contra — супраць і італ. Bando — урадавы ўказ) — незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу тавараў, каштоўнасцяў і іншых прадметаў, гэта значыць перасоўванне тавараў, каштоўнасцяў і іншых прадметаў, якое суправаджаецца парушэннем патрабаванняў мытнага заканадаўства.
Цыгарэты
правіцьУ 2012 годзе траціна сусветнага экспарту цыгарэт прыпала на кантрабанду. Прыбытковасць кантрабанды адной скрыні (50 блокаў) цыгарэт склала $1766, фургона — $78 500, кантэйнера — $1,57 млн[1].
Беларусь
правіцьПаводле 228-га артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, кантрабанда вартасцю звыш 2000 базавых велічыняў караецца спагнаннем або абмежаваннем свабоды на тэрмін да 5 гадоў. Пагатоў кантрабанда дурманлівых і радыёактыўных рэчываў, атруты, выбухоўкі, зброі і боепрыпасаў караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці. За кантрабанду ў змове з іншай асобай, або з гвалтам супраць мытніка, ці асабліва небяспечных дурманлівых рэчываў прадугледжваецца зняволенне ад 5 да 10 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Кантрабанда ў складзе арганізаванай групы караецца зняволеннем ад 7 да 12 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці[2].
Артыкул 14.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях 2003 года прадугледжвае спагнанне ад 30 да 50 базавых велічыняў (б.в.) з магчымай канфіскацыяй тавара і транспартнага сродку, на якім яго везлі, за правоз тавараў (вартасцю менш за 2000 б.в.) праз мяжу ў абыход мытні. Пагатоў з індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) ў такім выпадку спаганялі ад 100 да 150 базавых велічыняў, з юрыдычнай асобы — ад 500 да 800 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавару і транспарта. Правоз тавараў, якія падлягаць дэклараванню, праз мытню ў тайніку або з наданнем выгляду іншага тавара прадугледжвае спагнанне да 30 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарта. Пагатоў з ІП спаганялі да 100 базавых велічыняў, з юрыдычнай асобы — да 500 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарта[3].
У культуры
правіцьПаэт Янка Сіпакоў напісаў баладу «Кантрабанда» пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну[4].
Галерэя
правіць-
Кантрабанда 550 кг марыхуаны на грузавіку (Аргенціна, 2017 г.)
-
Кантрабанда 10 кг метамфетаміну ў аўтамабільнай шыне (ЗША, 2014 г.)
Крыніцы
правіць- ↑ Леанід Лахманенка. «Абарона беларускіх брэндаў становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі краіны» // Звязда : газета. — 30 ліпеня 2013. — № 139 (27504). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Артыкул 228. Кантрабанда // Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
- ↑ Артыкул 14.1. Перамяшчэньне тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі або ў неўсталяваны час // Кодэксы Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
- ↑ Янка Сіпакоў (2018). "Кантрабанда". Партал «Кароткі зьмест». Праверана 14 ліпеня 2018.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Канстанцін Нашчынец. Кантрабанда як сацыяльная з’ява // Беларуская думка : часопіс. — Студзень 2018. — № 1. — С. 91-97. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
правіцьКантрабанда на Вікісховішчы |
- "Як гэта працуе: кантрабанда беларускіх цыгарэт". Партал «Салігорск.орг». 26 студзеня 2016. Архівавана з арыгінала 1 верасня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Газета «Звязда». 21 чэрвеня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Газета «Новы час». 22 студзеня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Еўрарадыё. 26 чэрвеня 2018. Архівавана з арыгінала 5 ліпеня 2022. Праверана 14 ліпеня 2018.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - "Кантрабанда". Тэлеканал «Белсат». 26 чэрвеня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. 21 чэрвеня 2018. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Партал «Крыніца». 10 лютага 2016. Архівавана з арыгінала 18 студзеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2018.
- "Кантрабанда". Радыё «Спутнік». 24 лістапада 2016. Праверана 14 ліпеня 2018.