Капетдаг (цюркск. «шматгор’е»; перс.: کپه‌داغ, туркм.: Köpetdag) — паўночная частка Туркмена-Харасанскіх гор, знаходзіцца пераважна ў Іране і на паўднёвым захадзе Туркменістана.

Капетдаг
Горы Капетдаг з Ахалскай раўніны
Горы Капетдаг з Ахалскай раўніны
38°04′01″ пн. ш. 57°22′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Даўжыня650 км
Шырыняда 200 км
Найвышэйшы пункт3117 м 
Капетдаг (Іран)
Капетдаг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня каля 650 км. Шырыня ад 40 км на паўднёвым усходзе да 200 км на паўночным захадзе. Найвышэйшы пункт — г. Хезармесджэд (3117 м) у Іране. Капетдаг — сістэма сярэдневышынных хрыбтоў, град і плато, падзеленых падоўжнымі і папярочнымі далінамі. Утварылася ў альпійскую складкавасць. Складзена пераважна з асадкавых парод — вапнякоў, мергеляў, пясчанікаў і глін мелавога і палеагенавага ўзросту. Развіты карст (Бахардэнская пячора). Значная сейсмічнасць. Радовішчы руд ртуці, мыш’яку, барыту, шматлікія мінеральныя, у т.л. тэрмальныя крыніцы.

Клімат субтрапічны, міжземнаморскага тыпу, сухі. Рэкі перасыхаюць на значнай частцы сваіх рэчышчаў або ператвараюцца ў ланцужкі засоленых азёр. Расліннасць паўпустынная і горна-стэпавая, вышэй за 2200 м — горныя лугі. У далінах лясы з грэцкага арэху, арчэўныя і фісташкавыя рэдкалессі, сады (міндаль, інжыр, яблыні і інш.), вінаграднікі, пасевы збожжавых. У гарах — паша.

У межах Капетдага — Капетдагскі запаведнік.

Літаратура

правіць
  • Вальбе С. П., Основные черты тектоники Копетдага, «Изв. АН СССР. Серия геологическая», 1970, № 6;
  • Ефремов Ю. К., О рельефе Копетдага, в кн.: Вопросы географии, сб. 40, М., 1957;
  • Резанов И. А., Тектоника и сейсмичность Туркмено-Хорасанских гор, М., 1959;
  • Коровин Е., Основные черты в строении растительного покрова горной и подгорной части Копетдага…, «Изв. института почвоведения и геоботаники Средне-Азиатского гос. ун-та», 1927, в. 3.
  • Ю. К. Ефремов. Копетдаг Архівавана 25 ліпеня 2014.. Большая советская энциклопедия.

Спасылкі

правіць
  NODES