Карабліно
Карабліно[1] (руск.: Кораблино́) — горад (з 1965 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Караблінскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 13,0 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1676 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на непадалёк ад ракі Проні (прыток Акі), за 89 км ад Разані.
Асноўныя прадпрыемствы горада — ЗАТ «Кортэкс» (раней камбінат шаўковых тканін), ААТ «Модуль» (раней рамонтна-механічны завод; цяпер выпускае ўніфікаваныя зборна-разборныя будынкі), малочны завод, спіртавы завод. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей. Захаваўся помнік архітэктуры — Пакроўская царква (XIX стагоддзе).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці