Караль I
Ка́раль I (ням.: Karl I. von Hohenzollern-Siegmaringen, рум.: Carol I, 20 красавіка 1839, Зігмарынген, Германія — 27 верасня (10 кастрычніка н. ст.) 1914) — князь («дамнітар») Аб'яднанага княства Валахіі і Малдавіі (1866—1881) і першы кароль Румыніі (з 26 сакавіка 1881 года) з нямецкага каталіцкага дому Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў, сын князя Карла Антона Гогенцолерн-Зігмарынгенскага. Генерал-фельдмаршал Германскай імперыі (з 1909) і Расійскай імперыі (з 1912). 5 верасня 1877 ганараваны Ваеннага Ордэна Св. Велікамучаніка і Пераможца Георгія 3-й ст., а 29 лістапада 1877 Ваеннага Ордэна Св. Велікамучаніка і Пераможца Георгія 2-й ст. З 18 ліпеня 1898 быў шэфам 18-га пяхотнага Валагодскага палка.
Караль I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Carol I | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандру Іаан Куза | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 22 мая 1881 | ||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Фердынанд I | ||||||
Нараджэнне |
20 красавіка 1839[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 кастрычніка 1914[1][4][…] (75 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Hohenzollern-Sigmaringen[d] і House of Hohenzollern-Sigmaringen (Romania)[d] | ||||||
Бацька | Карл Антон Гогенцолерн-Зігмарынген | ||||||
Маці | Princess Josephine of Baden[d] | ||||||
Жонка | Elisabeth of Romania[d][5] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал-фельдмаршал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарл Эйтэль Фрыдрых Людвіг фон Гогенцолерн-Зігмарынген нарадзіўся 20 красавіка 1839 года ў Германіі. Бацька — князь Карл Антон Гогенцолерн-Зігмарынген — быў адзін час міністрам-прэзідэнтам Прусіі. Маці — Жазэфіна Бадэнская, дачка Карла, вялікага герцага Бадэнскага.
Прынц Карл вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Берліне, быў афіцэрам прускай арміі, удзельнічаў у Дацкай вайне 1864.
Абраны на прастол Румыніі пасля анархіі, выкліканай звяржэннем Аляксандра Іона Кузы, калі перад Румыніяй узнікла небяспека распаду і новага падпарадкавання Турцыі. З прычыны таго, што Аўстрыйская імперыя не вітала гэтага абрання, Карлу-Каралю прыйшлося дабірацца з Прусіі ў сваё княства па чыгунцы праз Аўстрыю інкогніта. Даехаўшы да румынскай мяжы, ён перасеў у прадстаўлены яму экіпаж (у Румыніі не было чыгунак) і прыбыў у Бухарэст, дзе яго быў добра насельніцтвам. Падпісаў вельмі ліберальную па тых часах румынскую канстытуцыю. У 1881 пасля канстытуцыйнай рэформы прыняў тытул караля.
За 48 гадоў свайго кіравання (гэта самае працяглае кіраванне за ўсю гісторыю Румыніі) ён дамогся незалежнасці Румыніі, высока падняў яе міжнародны прэстыж, з нямецкай уніклівасцю займаўся аднаўленнем эканомікі, заснаваў і ўмацаваў каралеўскую дынастыю Румыніі. У Карпатах ён пабудаваў каралеўскую рэзідэнцыю — замак Пелеш — жамчужыну ў стылі неарэнесансу. Замак, абсталяваны ўсімі тэхнічнымі навінкамі таго часу, ён з любоўю называў — «калыска дынастыі, калыска нацыі». Не маючы прамых спадчыннікаў, Караль I прызначыў пераемнікам свайго пляменніка, для сям'і якога пабудаваў па суседстве вытанчаны замак Пелішор.
Саюзнік Расіі ў Руска-турэцкай вайне 1877—1878, галоўнакамандуючы ў бітве пад Плеўнай.
Пры ім Румынія атрымала поўную незалежнасць ад Асманскай імперыі (1878) і набыла Дабруджу — большую частку яшчэ ў тым жа 1878, а яшчэ невялікі яе раён адваявала ў былой сваёй саюзніцы Балгарыі (1913, Другая балканская вайна). У 1907 было падушана магутнае сялянскае паўстанне.
Жанаты на Елізавеце фон Від, пісьменніцы (псеўданім «Кармэн Сільва»); іх адзіная дачка памерла ў дзяцінстве. Караль сканаў ва ўзросце 75 гадоў, неўзабаве пасля пачатку Першай сусветнай вайны, у якой Румынія да 1916 года прытрымлівалася нейтралітэту (нягледзячы на жаданне караля ўступіць у вайну на баку Германіі, грамадская думка схілялася на бок Антанты); многія лічылі, што няздольнасць караля разупэўніць сваіх міністраў паскорыла яго смерць. Яго пераемнікам стаў пляменнік Фердынанд.
Зноскі
- ↑ а б Carol I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Niculescu R. King of Romania Carol I // Carol I, King of Romania // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T014206
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119278219 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Lundy D. R. Carol I von Hohenzollern-Sigmaringen, King of Romania // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- Карл I Румынский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Генерал-Фельдмаршал Кароль Румыніі Карл I Архівавана 21 студзеня 2008.