Карыятавічы
княжацкі род
Карыятавічы — сыны наваградскага князя Карыята, князі ў Падольскай зямлі. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, братоў Карыятавічаў -- Юрыя, Аляксандра і Канстанціна вялікі князь Альгерд у 1362 годзе ўзяў у паход супраць татараў. Пасля бітвы каля Сініх Вод да Вялікага Княства Літоўскага была далучана Падольская зямля, дзе Карыятавічы былі пасаджаны намеснікамі, «пачалі бараніць Падольскую зямлю ад татараў» і збудавалі гарады Смотрыч, Бакота, Камянец-Падольскі. З іншых крыніц вядомы яшчэ некалькі Карыятавічаў. Відаць, першыя ўладанні на Падоллі Карыятавічы атрымалі ад князя Любарта, які вёў барацьбу за Падолле з польскім каралём Казімірам III пасля смерці апошняга падольскага князя Баляслава (Юрыя) Трайдзенавіча.
Карыятавічы | |
---|---|
Краіна | |
Родапачынальны дом | Гедзімінавічы |
Заснавальнік | Карыят |
Нацыянальнасць | літоўцы |
Малодшыя лініі | |
Тытулы | |
Князі малдаўска-падольскія |
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Карыятавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.