Касач жоўты
Каса́ч жоўты[3][4][5], Вужачкі (Iris pseudacorus) — шматгадовая кветкавая прыбярэжная травяністая расліна роду Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Касач жоўты | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Iris pseudacorus L. | ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьКасач жоўты, касач[6], косіца[7][8], касатнік[9], касарыкі[3][8], вужачкі[8], касачы, кошыц, шаторак[3][10][11], гуркі свіныя, ужачкі[12][13], касач вадзяны[8].
Батанічнае апісанне
правіцьБуйная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 75—150 см, радзей да 180 см[5].
Карэнішча галінастае, тоўстае (да 2 см у дыяметры), паўзучае[5].
Сцябло шчыльнае, у верхняй частцы галінастае.
Лісце зялёнае, мечападобнае, шырокалінейнае (10—20 мм шырынёй) з ясна прыкметнай сярэдняй жылкай[5].
Буйныя кветкі сабраны пучкамі па 3—8 на разгалінаваным сцябле; кветканосы доўгія і тоўстыя[5]. Вонкавыя долі калякветніка адхіленыя дадолу, пласцінка іх яйкападобная, пры падставе адразу звужаная ў кароткі кіпцік, светла-жоўтая, пасярэдзіне з аранжавай плямай і пурпурнымі жылкамі; унутраныя долі калякветніка маленькія, лінейныя, карацей і вузей слупка; ніткі тычынак крэмавага колеру[5].
Плод — тупатрохграневая даўгавата-авальная каробачка з кароткім носікам (3—7 мм даўжынёй) на верхавіне[5]. Насенне сціснутае, бліскучае[5].
Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плады спеюць у жніўні.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьАсноўны арэал ўключае ў сябе Афрыку (Алжыр, Марока, Мадэйру і Канарскія астравы), усю Еўропу (акрамя паўночных раёнаў), Заходнюю Азію і Закаўказзе[14]. Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі Расіі (за выключэннем паўночнатайговых і арктычных раёнаў[15]), Заходняй Сібіры, перадгор’ях Каўказа.
Да пачатку XXI стагоддзя натуралізаваўся амаль паўсюдна.
Расце па балотах, сырым берагах рэк і азёр, на абводненых багністых лугах, дзе часам ўтварае зараснікі[15].
Раслінная сыравіна
правіцьУ карэнішчах змяшчаецца касачовы алей (0,1—0,3 %)[16], самой каштоўнай часткай якога з’яўляецца кетон ірон, які надае алею пах фіялак[5]. Акрамя ірона, арамат эфірнаму алею надаюць сляды бензальдэгіду , ліналаолу , гераніолу і інш. У склад алею ўваходзяць таксама кіслоты: мірысцінавая , бензойная, ундэцылавая, трыдэцылавая, іх метылавыя эфіры, бензойны, м-дэцылавы , нанілавы і воцатны альдэгіды, фурфурол, сляды фенолe, кетон з мятным пахам. Акрамя эфірнага алею, у карэнішчах знойдзены ізафлавонавы гліказід ірыдзін, крухмал (57 %), тлусты алей (9,6 %), дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, слізь, смалістыя рэчывы. У лісці змяшчаецца аскарбінавая кіслата (0,23 %), амінакіслоты.
Найбольш багатыя эфірным алеем карэнішчы касача жоўтага, сабранага вясной. У гэты перыяд ўтрыманне ірону ў іх дасягае 42 %.
Збор сыравіны
правіцьКарэнішчы збіраюць восенню ці ранняй вясной, іх выкопваюць рыдлёўкай, прамываюць у халоднай вадзе, абразаюць рэшткі надземных частак і карані. Сушаць на гарышчы або пад падстрэшкам.
Значэнне і прымяненне
правіцьСвежавыкапаныя карэнішчы маюць травяністы пах, і толькі пры павольнай сушцы з’яўляецца прыемны фіялкавы водар, таму яго называюць «фіялкавым коранем» (які прымяняюць у кандытарскай вытворчасці, а таксама ў якасці араматычнай сыравіны для лікёраў, вінаў і іншых напояў).
Эфірны алей касача жоўтага шырока выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Касач жоўты валодае адхарквальным дзеяннем, паляпшае смак лекаў. Спіртова-водны экстракт карэнішча ў развядзенні 1:300 тармозіць развіццё сухотнай палачкі. Карэнішчы ўваходзяць у склад груднога збору, які выкарыстоўваецца ўнутр у выглядзе адвару, вонкава — у выглядзе прысыпак; уваходзяць у склад зубных парашкоў, прысыпак, пудраў, пластыраў[5].
Прэпараты касача жоўтага ўжываюцца як адхарквальны сродак пры бранхітах, болях у кішачніку, спазме, як сімптаматычны (у складзе збору М. М. Здрэнкі) пры лячэнні папіламатозу мачавога пузыра і анацыдных гастрытаў[5].
У народнай медыцыне касач жоўты выкарыстоўвалі рэдка[5] пры пнеўманіі, ангінах, ацёках, а таксама для лячэння інфіцыраваных ран, язваў, свіршчаў і для выдалення вяснушак. Водны адвар яго п’юць пры катары страўніка, сполаху[5].
Увага: маюцца падазрэнні на ядавітасць карэнішчаў і кветак у свежым выглядзе[15].
Касач жоўты здаўна шырока выкарыстоўваецца ў пасадках, аблямоўваюць вадаёмы; ва ўмовах культуры можа расці і ў месцах з вельмі умераным увільгатненнем[15]. Расліна вельмі дэкаратыўная дзякуючы вялікім прыгожым кветкам.
Злева направа.
Кветка. Саспяваючыя каробачкі. Спелы плод і насенне.Насенне |
Таксанамія
правіцьВід Касач жоўты ўваходзіць род Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae) парадку Спаржакветныя (Asparagales).
яшчэ 24 сямействы (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Спаржакветныя |
род Касач |
||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя |
сямейства Касачовыя |
від Касач жоўты | |||||||||||
яшчэ 44 парадку кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 70 радоў (згодна Сістэме APG II) |
||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Касач жоўты згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Касатик аировидный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 95-97. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ а б в г Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. — С. 484. (Праверана 24 ліпеня 2009)
- ↑ Алей вылучаюць з карэнішчаў экстракцыяй слабым растворам сернай кіслаты з наступнай адгонкай яго парам. — Большая советская энциклопедия — Фиалковый корень(недаступная спасылка) (Праверана 8 кастрычніка 2009)
Літаратура
правіць- Бурава Э. А. Касач // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 510—511.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 374. Iris pseudacorus L. — Ирис аировидный, или водяной // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 484. — ISBN 8-87317-091-6.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)