У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Кафтан, каптан[1] — 1) мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў XVI—XVII стст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. Расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі ўстык на 6-8 пятліцаў з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у крысаў падола і па баках таксама былі разрэзы з пятліцамі. У XVII ст. пачалі рабіць з багата аздобленым стаячым каўняром («козырам»). Станавы кафтан шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. У XIX ст. у Беларусі былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна; 2) мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У Беларусі ў XIX ст. былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, шылі з сукна або палатна.

Мужчына ў кафтане

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  NODES