Клазамены
Клазамены (грэч. Κλαζομενές) — адзін з дванаццаці іанійскіх гарадоў заходняга берага Малой Азіі. Геаграфічна размешчаны паблізу Гермейскага і Смірнскага заліваў, дзе сёння існуе горад Урла.
Пазней з заснавальнікамі горада іанійцамі злучыліся дарыйскія выхадцы з Аргаліды. У 6 ст. да н. э. жыхары Клазаменаў, асцерагаючыся персаў, перасяліліся на супрацьлеглы маленькі востраў Аяс Іааніс (Άγοις Ίωαννης), які Аляксандр Вялікі злучыў насыпам з мацерыковай часткай горада. Найбольш вядомым выхадцам з горада Клазамены з’яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф Анаксагор.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клазамены
- Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона
- Карта Старажытнай Грэцыі з Метраполітэн-музея, якая паказвае размяшчэнне Клазаменаў.