Клаус Вернер Яханіс (рум.: Klaus Werner Iohannis, ням.: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959, Сібіу) — прэзідэнт Румыніі.

Клаус Яханіс
рум.: Klaus Werner Iohannis
ням.: Klaus Werner Iohannis
5-ы прэзідэнт Румыніі
21 снежня 2014 — 21 снежня 2019
Папярэднік Траян Бэсеску
5-ы прэзідэнт Румыніі
з 21 снежня 2019
мэр Сібіу[d]
2000 — 2004
мэр Сібіу[d]
2004 — 2008
мэр Сібіу[d]
2008 — 2012
мэр Сібіу[d]
2012 — снежань 2014
Пераемнік Astrid Fodor[d]
старшыня (Дэмакратычны форум немцаў у Румыніі[d])
2002 — 2013
Папярэднік Wolfgang Wittstock[d]
Пераемнік Paul-Jürgen Porr[d]
старшыня (Нацыянал-ліберальная партыя)
2 чэрвеня 2014 — 18 снежня 2014
Папярэднік Крын Антанеску
Пераемнік Alina Gorghiu[d]
Нараджэнне 13 чэрвеня 1959(1959-06-13)[1][2][…] (65 гадоў)
Імя пры нараджэнні рум.: Klaus Iohannis
Жонка Carmen Iohannis[d]
Веравызнанне Евангельская царква аўгсбургскага вызнання Румыніі
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт iohannispresedinte.ro (рум.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і трансільванскіх саксаў Сусанны і Густава Хайнца Яханісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртанне.

У 1979 годзе Клаус Яханіс паступіў на факультэт фізікі ва Універсітэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасля здачы ўступных экзаменаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г.Тымішаара, для праходжання вайсковай службы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізікі ў розных школах і каледжах Сібіу, у тым ліку з 1989 па 1997 ў гімназіі імя Самуэля фон Брукенталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.

З 1997 па 1999 год ён быў намеснікам галоўнага школьнага інспектара жудзеца Сібіу, а з 1999 года да свайго абрання на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспектарам жудзеца.

Клаус Яханіс валодае румынскай, нямецкай і англійскай мовамі. З 1989 года ён жанаты з Кармен Яханіс (у дзявоцтве Лэзуркэ), якая з’яўляецца выкладчыкам англійскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георгія Лазара ў Сібіу.

Спасылкі

правіць

Зноскі

  1. http://www.faz.net/aktuell/politik/ausland/europa/klaus-johannis-gewinnt-praesidentenwahl-2014-in-rumaenien-13270731.html
  2. Klaus Werner Johannis // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Bürgerpräsident mit deutschen Tugenden Праверана 2 студзеня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  NODES