Клеон
Клеон (стар.-грэч.: Κλέων, раней 470 года да н. э. — 422 да н.э.) — афінскі палітычны дзеяч, правадыр партыі радыкальных дэмакратаў («дэмагог»), стратэг ў перыяд Пелапанескай вайны; уладальнік гарбарнай майстэрні; неаднаразова высмейваўся ў камедыях Арыстафана. Да яго заслуг адносіцца перамога пры Сфактэрыі ў 425 годзе да н. э. Загінуў у бітве са спартанцамі пры Амфіполе.
Клеон | |
---|---|
стар.-грэч.: Κλέων | |
Нараджэнне |
V стагоддзе да н.э. |
Смерць |
422 да н.э.[1][2][…] |
Званне | стратэг |
Бітвы |
Бацькам Клеона лічаць Клеенета з філы Пандыяніды, які выступіў харэгам на Дыяніса ў 460—459 гадах да н. э. і валодаў гарбарнай майстэрняй. Выкананне харэгіі адносіць яго да кола найбольш заможных афінскіх грамадзян. Магчыма, мянушка Пафлагонец, дадзенае Клеону Арыстафанам — «Вершнік», сведчыць аб тым, што сям’я дэмагога мела нейкія сувязі з Пафлагоніяй. Зыходзячы з магчымага ўзросту дзяцей Клеона яго нараджэнне адносяць да часу не пазней 470 года да н. э.
Зноскі
- ↑ Бразид // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 5. — С. 44–45.
- ↑ Дм. Каринский Клеон // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XV. — С. 361.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.330
Спасылкі
правіць- CleonАрхівавана 14 кастрычніка 2012.