Клоў (Кіеў)
Клоў (укр.: Клов) — гістарычная мясцовасць Кіева, урочышча на Пячэрске. Распасціраецца ўздоўж Клоўскага спуску, вуліц Івана Мар'яненка, Мечнікава і прылеглых да іх.
У гэтай мясцовасці размешчана станцыя метро Клоўская.
Гісторыя
правіцьНазва - ад слова «клоў» - вада, вільгаць (у даўнія часы тут працякаў Клоўскі ручай, упадаў у р. Лыбядзь).
Мясцовасць вядомая з часоў Кіеўскай Русі, у 11 стагоддзі тут быў пабудаваны Клоўскі манастыр (разбураны ў 1240 годзе ордамі хана Батыя). У 1752-1756 гадах збудаваны Клоўскі палац (архітэктары І. Г. Шэдэль, С. Д. Коўнір; вул. Піліпа Орліка № 8). Існавалі Клоўскі бульвар (цяпер вуліца Мечнікава), Клоўская вуліца (цяпер вуліца Гусоўскага) і Клоўскі завулак (цяпер у складзе Клоўскага спуску). Сярод кіяўлян лічыцца элітным раёнам.
Іншыя значэнні
правіцьКлоў — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Таксама, Кловам называецца заходняя ўскраіна Смаленска. Назва паходзіць ад славянскага «клосный» пакалечаная. «Клоў» - месца дзе вырабляліся цялесныя пакаранні, калечение злачынцаў па рашэнні суда або веча.
Яшчэ клоў - адзінка вагі (масы) ў Брытанскай Імперскай сістэме мер масы (Англійская сістэма мер).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць