Кніга Цароў
Кні́гі Царо́ў (іўр.: ספר מלכים Сефер Млахім, лац.: Libri Regum) — дзве кнігі кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху), якія сканчаюць цыкл ранніх прарокаў. У Септуагінце і ўслед за ёй у праваслаўным каноне, а таксама ў Вульгаце і Пешыце гэта III і IV кнігі Царстваў.
Кнігі Цароў (ספר מלכים) | |
---|---|
Саламон вітае Царыцу Саўскую, Фларэнтыйскі баптыстэрый | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Шмуэль |
Папярэдняя (праваслаўе): | Другая кніга Царстваў |
Наступная: | Параліпаменан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кніга Цароў ахоплівае перыяд прыкладна між 960 да н.э. і 560 да н.э., апісваючы гісторыю Старажытнага Ізраіля і Іўдзеі ад смерці Давіда да вызвалення яго спадчынніка Іяхоніі з вавілонскага палону[1].
Падзел тэксту кнігі Цароў на дзве прыкладна роўныя часткі не звязаны з іх зместам (так, апавяданне пра валадаранне цара Ахаза пачынаецца ў I Цар. 22:52-54 і працягваецца ў II Цар. 1:1,2) і, па ўсёй верагоднасці, абумоўлены тэхнічнымі прычынамі. Размежаванне між кнігай Цароў і кнігамі Самуіла таксама ў значнай меры выпадковае. Пачатковыя раздзелы I Цар. уяўляюць сабой эпілог барацьбы за царскі прастол, гісторыя якой выкладзена ў II Сам. 9-20.
Крыніцы
правіць- ↑ Sweeney 2007, p. 1.
Літаратура
правіць- Marvin Sweeney. I&II Kings: A Commentary. — Westminster John Knox Press, 2007. — ISBN 9780664220846.
Спасылкі
правіцьКніга Цароў на Вікісховішчы |
- Кніга Цароў // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il