Крэсла
Крэсла — прадмет мэблі для сядзення чалавека. Звычайна мае спінку, акрамя таго можа мець мяккую абіўку і ручкі-падлакотнікі[1][2]. Мэбля для сядзення двух і болей людзей завецца лавай (лаўкай) або канапай. Каб камфортна выцягнуць ногі, часам ужываюць пуфы.
Слова крэсла праславянскага паходжання. Так раней зваліся тры брускі, звязаныя трохвугольнікам, прымацаваныя да задняй часткі воза або саней для перавозкі грувасткай паклажы (напрыклад, дроў).
Гісторыя
правіцьКрэслы выкарыстоўваліся людзьмі са старажытнасці, хоць на працягу многіх стагоддзяў яны былі сімвалам стану і годнасці, а не прадметамі звычайнага выкарыстання. Толькі ў XVI стагоддзі крэслы сталі шырока распаўсюджанымі[3]. Да таго часу людзі сядзелі на куфрах, лавах, услонах і табурэтках, якія былі звычайнымі сядзеннямі для паўсядзённага жыцця.
Віды крэслаў
правіць-
Драўлянае крэсла без падлакотнікаў
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ крэсла, крэсла-ложак - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) .
- ↑ крэсла - Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.) .
- ↑ Cregan-Reid, Vybarr (26 October 2018). "Anthropocene: why the chair should be the symbol for our sedentary age". The Conversation. Праверана 9 November 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэсла