Курганінск
Курганінск (руск.: Курганинск) — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курганінскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 46,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1853 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Лаба, у перадгор'ях заходняй часткі Галоўнага Каўказскага хрыбта, за 130 км на ўсход Краснадара. Чыгуначная станцыя Курганная на лініі Армавір—Туапсэ, адыходзіць галінка ўверх па даліне ракі Лабы (праз Лабінск да пасёлка Псябай).
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці: цукровы, кансервавы, малочны заводы. Харчакамбінат, птушкакамбінат. Пяньковы завод, завод арбалітавых вырабаў.