Кэт
Востраў Кэт (англ.: Cat Island) — адзін з астравоў цэнтральных Багам. Востраў Кэт — адзін з 32 раёнаў Багамскіх Астравоў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Артурс-Таўн. Плошча раёна — 388 км². Насельніцтва — 1503 чалавек (2010).
Востраў Кэт | |
---|---|
англ. Cat Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 388 км² |
Насельніцтва | 1 503 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 3,87 чал./км² |
Размяшчэнне | |
24°18′41″ пн. ш. 75°25′23″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Раён | востраў Кэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На востраве знаходзіцца самы высокі пункт Багамскіх Астравоў. Гара Алвернія ўзвышаецца на 63 м (206 футаў), на самай вяршыні знаходзіцца кляштар Хермітэйдж.
Асноўныя населеныя пункты: Артурс-Таўн, Арандж-Крык і Порт-Хау.
Гісторыя
правіцьДа выяўлення пісьмовых справаздач лічылася, што востраў Кэт — гэта Гуанахані, першы востраў, якога дасягнуў Хрыстафор Калумб пры адкрыцці Амерыкі.
Першымі еўрапейскімі пасяленцамі былі лаялісты, якія, ратуючыся ад Амерыканскай рэвалюцыі, высадзіліся на востраве ў 1783 годзе. Магчыма, востраў быў названы ў гонар пірата Артура Ката (англ.: Arthur Catt), або назва можа мець дачыненне да кошак сямействы каціных, мноства якіх некалі вадзілася там.
Гістарычна склалася так, што аснову дабрабыту вострава заклалі баваўняныя плантацыі, але асноўны лад жыцця жыхароў вострава Кэт — падсечна-агнявое земляробства. Рэнтабельнай культурай з'яўляецца кара дрэва каскарыль (англ.: cascarilla), якую збіраюць і адпраўляюць у Італію, дзе яна ўжываецца ў вытворчасці лекавых сродкаў, парфуму і Кампары.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэт