Лабан[1] (Mugil cephalus) — прамысловая рыба, сямейства кефалевыя.
Цела падоўжанае, спераду трохі пляскатае, пакрыта буйной луской. Спіна сіне-шэрая, бруха серабрыстае. На баках цела 12[2] бураватых падоўжных палос. Бакавая лінія адсутнічае. На вачах шырокія тлушчавыя павекі, якія даходзяць да зрэнак. Рот маленькі, ніжняя губа тонкая з завостраным краем. Над пачаткам грудных плаўнікоў падоўжаная лускавінка.
Дасягае даўжыні 90 см і масы больш за 6 кг. Харчуецца планктонам, дробнымі беспазваночнымі.
Распаўсюджаны у трапічных і субтрапічных морах усяго свету, у т.л. у Чорным і Азоўскім.
Зноскі
- ↑ арт. Кефалевыя // Лабан: БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 328. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 328. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)