Лешак Цэзары Милер (польск.: Leszek Cezary Miller; нар. 3 ліпеня 1946, Жырардаў) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Польшчы ў 2001-2004 гадах.

Лешак Мілер
польск.: Leszek Cezary Miller
Прэм’ер-міністр Польшчы
19 кастрычніка 2001 — 2 мая 2004
Папярэднік Ежы Бузек
Пераемнік Марак Бэлька
дэпутат Сейма Польшчы[d]
25 лістапада 1991 — 18 кастрычніка 2005
Міністр унутранных спраў і адміністрацыі Польшчы[d]
1 студзеня 1997 — 31 кастрычніка 1997
Пераемнік Януш Тамашэўскі[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
2 ліпеня 2019 — 15 ліпеня 2024
дэпутат Сейма Польшчы[d]
8 лістапада 2011 — 11 лістапада 2015
Міністр працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы[d]
26 кастрычніка 1993 — 7 лютага 1996
Папярэднік Яцак Курань
Пераемнік Andrzej Bączkowski[d]
старшыня (Сацыял-дэмакратычная партыя Рэспублікі Польшча[d])
1997 — 1999
старшыня (Саюз дэмакратычных левых сіл)
1999 — 2004
старшыня (Polish Left[d])
2008 — 2010
старшыня (Саюз дэмакратычных левых сіл)
2011 — 2016
дэпутат Сейма Польшчы[d]
25 лістапада 1991 — 31 мая 1993
Нараджэнне 3 ліпеня 1946(1946-07-03)[1][2] (78 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[4] і паліталогія[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт miller.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з беднай сям'і рабочых. Калі яму споўнілася 6 месяцаў, яго бацькі развяліся, і сына выхоўвала маці. У юнацтве працаваў на льняной фабрыцы, вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме. Служыў на флоце на падводнай лодцы.

Быў актывістам Сацыялістычнага саюза моладзі, у 1969 годзе ўступіў у ПАРП. У 19731974 гадах — сакратар філіяла ПАРП на льняной фабрыцы ў Жырардаве. Па рэкамендацыі вучыўся і атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Вышэйшай школе палітычных навук пры ЦК ПАРП, пасля чаго працаваў у апараце ЦК ПАРП. У 1986 годзе стаў першым сакратаром Скерневіцкага ваяводства, у 1988 годзе быў пераведзены ў Варшаву. У 1989 годзе удзельнічаў у круглым стале з удзелам ПАРП, Салідарнасці і Касцёла. 29 ліпеня 1989 года ўведзены ў склад Палітбюро ЦК ПАРП.

У пачатку 1990-х гадоў стаў адным з лідэраў сацыял-дэмакратычнай партыі, якая ўваходзіла ў кааліцыю Саюзу дэмакратычных левых сіл. З 1993 па 1996 гады быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі ў кабінетах Вальдэмара Паўляка і Юзафа Алексы. У 1999 годзе некаторы час займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

15 красавіка 1999 года ўзначаліў Саюз дэмакратычных левых сілаў, які аб'ядноўваў партыі і левацэнтрысцкія рухі ў адну партыю. 19 кастрычніка 2001 года пасля выбараў, на якіх СДЛС атрымала 41,04% галасоў у Сейме і 75 месцаў у Сенаце, ён сфармаваў урад і стаў прэм'ер-міністрам.

На пасадзе прэм'ер-міністра сутыкнуўся з эканамічнымі праблемамі (беспрацоўе, нізкі рост ВУП, значны дзяржаўны доўг), якія яму ўдалося вырашыць толькі часткова. Актыўна ўдзельнічаў у перамовах аб далучэньні Польшчы да ЕС. 7 і 8 чэрвеня 2003 года ў Польшчы па гэтым пытанні прайшоў рэферэндум, на якім 77,45% насельніцтва выказаліся за ўступленне Польшчы ў Еўрасаюз. Мілер таксама падтрымаў удзел польскіх войскаў ва ўварванні ў Ірак у 2003 годзе.

Яго кадэнцыя таксама была адзначана некалькімі карупцыйнымі скандаламі.

Мілер абвясціў аб сваёй адстаўцы 2 мая 2004 года, на наступны дзень пасля далучэння Польшчы да Еўрасаюза. Раней, 6 сакавіка 2004 года, ён падаў у адстаўку з пасады старшыні партыі і неўзабаве выйшаў з партыі з-за нязгоды з недастатковай «левай» палітыкай партыі. Цяпер ён узначальваў заснаваную ім партыю польскіх левых, якая прытрымлівалася сацыял-дэмакратычнай арыентацыі.

Зноскі

  1. Leszek Miller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leszek Miller // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.workwithdata.com/person/leszek-miller-1946 Праверана 2 кастрычніка 2024.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

правіць
  NODES
os 2