Лось (Alces alces) — парнакапытны сысун, самы буйны від сямейства аленевых.

Лось
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alces alces Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180703
NCBI  9852
EOL  328654
FW  43850

Апісанне

правіць

Самы буйны з аленяў: даўжыня да 3 м, вышыня ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбнейшыя.

Тулава масіўнае, кароткае. Афарбоўка тулава параўнальна аднатонная, бурая. Ніжнія часткі бакоў, перад жывата і верхнія часткі ног крыху цямнейшыя за шэю і спіну. Сезонны дымарфізм у афарбоўцы выяўлены слаба[1]. Шэрсць грубая.

Рогі (толькі ў самцоў) вялікія, пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вялікая, шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст.

Ногі доўгія, з вузкімі вострымі капытамі.

Пашырэнне

правіць

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на паўночным усходзе. На 2016 год у лясах Беларусі налічвалася больш за 30 тысяч ласёў[2].

Асаблівасці біялогіі

правіць

Лось тыпова драўнянаядная жывёла. У лясных экасістэмах адыгрывае вялікую роль як кансумент  (руск.) першага парадку, які ўжывае шмат драўняна-галінкавага корму[3]. Корміцца ліствой, парасткамі карой і драўнінай асіны (Populus), вярбы (Salix), бярозы (Betula)[4]. З травяністых раслін ужывае падвей (Eriophorum), скрыпень (Epilobium), маннік (Glyceria), бабок (Menyanthes), хвашчы, гарлачык (Nymphaea), аер (Acorus), рагоз (Typha), чарот (Scirpus), трыснёг (Phragmites)[4]. Зімой у асноўным харчуюцца карой і маладымі парасткамі хвоі (Pinus), лішайнікам. З-пад снегу адкапваюць лісце брусніц (Vaccinium vitis-idaea) і чарніц (Vaccinium myrtillus)[4].

Трымаецца статкамі па 3-8 (зрэдку да 20) асобін. Лад жыцця характарызуецца маларухомасцю. За дзень лось праходзіць кіламетр-паўтара, а калі дастаткова ежы, то можа перасунуцца ўсяго на 100—300 метраў. Бурая спіна і светлыя ногі робяць яго малазаўважным нават у зімнім гайку.

З пачатку жніўня лось пачынае вастрыць рогі аб маладыя дрэўцы, рыхтуючыся да шлюбных баёў. У сярэдзіне верасня самцы пачынаюць мычаць, прызываючы суродзіча на схватку за самку. Бойкі самцоў вельмі жорсткія, хаця і не працяглыя. Калі сілы няроўныя, то слабейшы хутка збягае. Але калі б’юцца два роўных па моцы самцы, то гэта можа быць бойка да пагібелі.

Самка нараджае 1-2 цялят.

Паразіты

правіць

Сярод гельмінтозаў найбольшую шкоду пагалоўю лася наносіць трэматода парафасцыялопсіс фасцыялеморфа (Parafasciolopsis fasciolaemorpha)[4].

Запіс рову лася можна праслухаць тут Архівавана 15 кастрычніка 2004. (фармат .ogg, працягласць 6 сек.)

Значэнне для чалавека

правіць
 
Выява лася на паштовай марцы Беларусі

Аб’ект палявання. Мяса вельмі смачнае.

Яшчэ на наскальных малюнках паблізу Ангары, Енісея, Лены адлюстравана, як людзі выкарыстоўваюць лася ў якасці свойскай жывёлы: запрагаюць, ездзяць вярхом. У XV стагоддзі на ласях ездзілі шведскія салдаты і паліцэйскія. Фермеры ЗША ў XIX стагоддзі запрагалі ласёў у плуг. Але ён так і не стаў такой звыклай свойскай жывёлай, як конь ці карова. Як цяглавую сілу яго можна выкарыстоўваць абмежавана. Нягледзячы на ўсю сваю моц, лось не пераносіць доўгія нагрузкі. Ён мае маленькае, не адпаведнае масе цела, сэрца, таму хутка стамляецца[5].

Зноскі

  1. Савицкий Б. П., Кучмель С. В., Бурко Л. Д. Млекопитающие Беларуси. — Мінск: Изд. центр БГУ, 2005. — 319 с.
  2. В лесах Беларуси насчитывается более 30 тысяч лосей
  3. Дунин В. Ф., Козло П. Г. Лось в Беларуси : экология и лесохозяйственное значение / А. Н. Курсков. — Минск: Навука і тэхніка, 1992. — 206, [2] с. : ил., табл. с. — 2 200 экз. — ISBN 5-343-00996-4.
  4. а б в г Пенькевич В. А., Анисимова Е. И. Гельминтофауна диких копытных животных Беларуси. — Минск: Белорусская наука, 2016. — 247 с. — ISBN 978-985-08-1966-6.
  5. Граковіч Е. Лось вядомы і загадкавы // Гоман Барысаўшчыны, № 2(107), 2008.
  NODES