Лузоны
Лузоны (лац.: Lusones, стар.-грэч.: Λούσωνες) † — старажытны дарымскі народ на поўначы Пірэнейскага паўвострава, роднасны кельтыберам.
Лузоны † | |
Іберскія і кельцкія народы Паўднёва-Заходняй Еўропы
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Пірэнейскі паўвостраў |
Мова | лузонская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | кельтыберы, арэвакі |
Засялялі заходнюю частку сучаснай іспанскай правінцыі Сарагоса і ўсходнія раёны правінцыі Сарыя.
Паводле Страбона, землі лузонаў знаходзіліся ля вытокаў ракі Таха.
На поўдні межавалі з беламі, на захадзе — з арэвакамі і пелендонамі, на ўсходзе — з седэтанамі, на поўначы — з васконамі. Меркаванай іх сталіцай быў горад Turiasso ці Turiaso, які размяшчаўся на тэрыторыі муніцыпалітэта Вера-дэ-Манкая (правінцыя Сарагоса). Іншымі значнымі гарадамі лузонаў былі: Bursau[1] ці Bursada (цяпер Борха), Calagurris, Cascantum (Каскантэ), Carabis (Магальён)[2].
Паходжанне і мова
правіцьЯк этнічная адзінка лузоны сфарміраваліся ў выніку змяшэння прышлага кельцкага насельніцтва, якое мігравала на тэрыторыю Пірэнейскага паўвострава прыблізна ў IV стагоддзі да н.э.[3][4], з аўтахтоннымі іберскімі плямёнамі. Таксама магчыма да іх дамяшаліся носьбіты італійскіх моў. Размаўлялі на мове, роднаснай кельтыберскай, або на адным з яе дыялектаў.
Гісторыя
правіцьУ III стагоддзі да н.э. лузоны, разам з роднаснымі ім плямёнамі арэвакаў, тытыяў і белаў утварылі кельтыберскую племянную канфедэрацыю для сумеснай барацьбы з Рымскай рэспублікай. Пасля заканчэння Першай кельтыберскай вайны, у 179 годзе да н.э., лузоны першымі скарыліся перад Рымам і ў далейшых войнах удзелу не прымалі. Пазней паступова раманізаваліся.
Эканоміка
правіцьЛузоны, як і саюзныя ім плямёны, насялялі землі, багатыя ўрадлівымі глебамі, якія давалі вялікія ўраджаі збожжавых культур. У сувязі з гэтым, асновай іх эканомікі з'яўлялася сельская гаспадарка. Таксама была развіта жывёлагадоўля, у структуры якой пераважалі свінагадоўля і авечкагадоўля. Апошняя стала асновай для развіцця тэкстыльнай вытворчасці. Немалаважную ролю ў эканоміцы адыгрывала металургія, у прыватнасці выраб зброі.
Зноскі
- ↑ Дыядор Сіцылійскі, Гістарычная бібліятэка 29, 28
- ↑ Пталамей, Геаграфія, II, 6, 55
- ↑ Пліній Старэйшы, Прыродазнаўчая гісторыя, 3, 29
- ↑ Страбон, Геаграфія, III, 4, 12
Литература
правіць- Ángel Montenegro et alii, Historia de España 2 - colonizaciones y formación de los pueblos prerromanos (1200-218 a.C), Editorial Gredos, Madrid (1989) ISBN 84-249-1386-8
- Alberto J. Lorrio, Los Celtíberos, Universidad Complutense de Madrid, Murcia (1997) ISBN 84-7908-335-2
- Francisco Burillo Mozota, Los Celtíberos, etnias y estados, Crítica, Grijalbo Mondadori, S.A., Barcelona (1998, revised edition 2007) ISBN 84-7423-891-9
- Protohistoria de la Península Ibérica, Barcelona, 2001
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Detailed map of the Pre-Roman Peoples of Iberia (around 200 BC) Архівавана 11 чэрвеня 2004..