Луіза Буржуа
Луіза Буржуа (фр.: Louise Bourgeois, 25 снежня 1911, Парыж — 31 мая 2010, Нью-Ёрк ) — амерыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжання.
Буржуа, Луіза | |
---|---|
фр.: Louise Bourgeois | |
Імя пры нараджэнні | Луіза Жазэфіна Буржуа |
Дата нараджэння | 25 снежня 1911[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 2010[6][7][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Муж | Robert Goldwater[d][10] |
Род дзейнасці | скульптарка, мастачка, ілюстратарка, дызайнер упрыгожванняў, фатографка, рысавальнік, installation artist, мастак-гравёр, перформер |
Месца працы | |
Жанр | скульптура, жывапіс, графіка, інсталяцыя |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мадэрнізм, сюррэалізм, абстрактны экспрэсіянізм, фемісцкае мастацтва, confessional art |
Вядомыя працы | Maman |
Уплыў | Адзілон Рэдон, П’ер Банар, Макс Эрнст, Гертруда Стайн, Джон Кейдж[1] |
Уплыў на | Ева Гесэ, Брус Наўман, Лінда Бенгліс, Guerrilla Girls , Сафі Калле, фемісцкае мастацтва, мастацтва інсталяцыі[1] |
Член у | |
Узнагароды | «Залаты леў» Венецыянскай біенале (1999); Імператарская прэмія (1999); Прэмія Вольфа ў мастацтве (2002-2003) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1932 Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геаметрыі перайшла да геаметрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Луўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асісціравала Фернану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936. У 1938 выйшла замуж за амерыканскага мастацтвазнаўцы Роберта Галдуотэра, эксперта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музея першабытнага мастацтва ў 1957. У 1939 разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк. У Амерыцы яна звярнулася да скульптуры. У 1947 Буржуа зрабіла першую вертыкальную скульптуру з дрэва, першая выстаўка яе скульптур прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Луіза Буржуа атрымала амерыканскае грамадзянства. З 1966 года стала ўдзельніцай феміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэнні скульптур. З 1972 мастачка рэгулярна наведвае Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспектыва мастачкі - у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказвае першы скульптурны энвайранмент. У 1993 годзе прадстаўляе ЗША на Венецыянскай біенале. У 2001-2002 ў Эрмітажы прайшла выстаўка работ Буржуа (скульптур, прадметаў і літаграфій).
Зноскі
- ↑ а б Дасье на Луізу Буржуа на сайце «The Art Story»
- ↑ RKDartists Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Louise Bourgeois — 2008.
- ↑ Louise Bourgeois // Encyclopædia Britannica
- ↑ https://en.isabart.org/person/30869
- ↑ Louise Bourgeois, Influential Sculptor, Dies at 98 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2010. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Louise Bourgeois — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Muchnic S. Louise Bourgeois dies at 98; revered artist’s work was a ‘form of psychoanalysis’ - Los Angeles Times // Los Angeles Times — El Segundo: 2010. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ Louise Bourgeois (1911–2010) - Artforum International // Artforum — NYC: Penske Media Corporation, 2010. — ISSN 1086-7058; 0004-3532 Праверана 1 верасня 2021.
- ↑ Doornbusch E. Louise Bourgeois // hedendaagsesieraden.nl — 2018.
- ↑ http://atelier17.christinaweyl.com/artist-biographies/louise-bourgeois/
- ↑ https://oneartyminute.com/lexique-artistique/academie-de-lart-moderne?srsltid=AfmBOor2PmwvPNR1T1axpAw_JvfLv-hCtKORW3muXUmKnsljBng9FNKU Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
Літаратура
правіць- Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X.
- Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіза Буржуа
- Працы, біяграфія, інфармацыя пра выстаўкі на сайце Hauser & Wirth Gallery Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Cheim & Read Gallery Архівавана 6 жніўня 2009.
- ArtNet