Лямбліёз
Лямбліёз — пашкоджанне верхніх аддзелаў тонкай кішкі шляхам пранікнення жгуцікавых прасцейшых роду лямбліі , што выклікае знясіленне разам з запаленнем тонкай (энтэрыт) і тоўстай кішак (энтэракаліт). Крыніцай заражэння служаць хворыя і лямбліяносьбіты, якія вылучаюць цысты лямбліяў у навакольнае асяроддзе з калам. Само заражэнне адбываецца праз рот пры парушэнні правілаў гігіены. Прыкметамі хваробы ёсць ныючы боль у верхняй вобласці жывата і вакол пупка, уздуцце і панос[3].
Лямбліёз | |
---|---|
МКХ-10 | A07.1 |
МКБ-10-КМ | A07.1 |
МКХ-9 | 007.1 |
МКБ-9-КМ | 007.1[1][2] |
DiseasesDB | 5213 |
MedlinePlus | 000288 |
eMedicine | emerg/215 |
MeSH | D005873 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэджанне
правіцьЗаражэнне прадухіляюць піццё толькі гатаванай ачышчанай вады і стараннае мыццё рук, гародніны і садавіны. Кожныя паўгода варта праводзіць проціглісную апрацоўку хатніх жывёл, аблізвання якімі трэба пазбягаць. Таксама карысна адвучыцца ад шкодных звычак грызці алоўкі, асадкі, пазногці і цацкі.
Прычыны
правіцьЗаражэнню спрыяюць ужыванне бруднай вады з водаправода і адкрытага вадаёма, карыстанне бруднымі бялізнай, посудам і цацкамі, звычка смактаць пальцы і ўжыванне ежы без тэрмічнай апрацоўкі[4].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
- ↑ А. А. Астапаў. Лямбліёз // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 423. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- ↑ Вольга Цыбульская. Лямбліёзу — бой // Звязда : газета. — 15 красавіка 2011. — № 70 (26934). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьЛямбліёз на Вікісховішчы |