Ляшчы́ (Abramis) — род прамянёвапёрых рыб з сямейства карпавых (Cyprinidae) атраду карпападобных (Cypriniformes). Адзіны прадстаўнік роду — лешч (Abramis brama).

Ляшчы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abramis Cuvier, 1816


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163665
NCBI  38526
EOL  46581640

Знешні выгляд

правіць
 
Экзэмпляр ляшча, злоўленага ў Рэйне (Германія)

У прадстаўнікоў роду ляшчоў цела моцна сціснутае з бакоў, высокае або падоўжанае. Луска ўмеранай велічыні. Спінны плаўнік кароткі і высокі без тоўстага шыпа і ляжыць над прамежкам паміж брушным плаўнікамі і анальным. Анальны плаўнік вельмі доўгі (у ім заўсёды больш за 12 падзеленых прамянёў). Паміж анальным і брушным плаўнікамі няма лускі. На пярэдняй часткі спіны сярэдняя лінія таксама без лускі. Ніжняя губа пасярэдзіне перарываецца. Вусікаў няма; глоткавыя зубы ў адзін шэраг.

Лад жыцця

правіць

Жывуць пераважна ў спакойных, вялікіх і глыбокіх азёрах, таксама ў рэках і збольшага саланаватых водах.

Сілкуюцца пераважна дновымі бесхрыбтовымі.

Распаўсюджанне

правіць

Водзяцца ў Еўропе (на поўнач ад Альпаў), Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Класіфікацыя

правіць

Раней да роду адносілі 16 відаў, у тым ліку ляшча (Abramis brama), рыбца (Vimba vimba), белавочку (Ballerus sapa), сінца (Ballerus ballerus), гусцяру (Blicca bjoerkna).

У цяперашні час прызнаецца манатыпным.

Спасылкі

правіць
  NODES