Лісічка
Лісічкі (Cantharellus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Лісічкавыя (Cantharellaceae).
Лісічкі | |||||||||||||||||||
Лісічка сапраўдная — тыпавы від роду. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Cantharellus Juss. 1789 | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовае цела грыба ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыяметрам да 10 сантыметраў, пукатая або плоская, потым лейкападобная з тонкім хвалістым краем, жоўтая, жаўтаватая ці белаватая. Складкі пласціністыя, тоўстыя, зыходзяць на ножку. Ножка цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру са шляпкай. Мякаць шчыльная, белаватая, з прыемным пахам. Споры эліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.
Пашырэнне
правіцьКаля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: лісічка сапраўдная, або жоўтая (Cantharellus cibarius) і лісічка трубкападобная (Cantharellus tubaeformis). Трапляюцца ў хваёвых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.
Выкарыстанне
правіцьЯдомыя грыбы.
Літаратура
правіць- Бельская С. І. Лісі́чкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Калніньш І. А. Лісі́чка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 191. — 588 с., іл. — 10 000 экз.