Лі Фанін
Ці Фанін (кіт. 李方膺, піньінь Lĭ FāngYīng, 1696—1755) — кітайскі мастак, каліграф. Уваходзіў у творчы калектыў «Восем дзівакоў з Янчжоу».
Лі Фанін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1695[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1755 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛі Фанін нарадзіўся ў вобласці Тунчжоу Янчжоускай управы (сучасны Наньтун правінцыя Цзянсу), у сям’і суддзі. У сваім жыццёвым шляху ён пайшоў па слядах бацькі, правёўшы 20 гадоў у якасці суддзі акругі. Лі Фанін быў у добрых сяброўскіх адносінах з мастакамі Цзінь Нунам і Чжэн Се.
У сваёй творчасці вялікую ўвагу надаваў малюнкам хвоі, бамбука, слівы і архідэй. У апошнія гады жыцця Лі сканцэнтраваўся на выявах слівы. Яго самыя вядомыя працы, якія захоўваюцца ў Кітаі, «Рыбы, якія плаваюць» і «Бамбук, які хістаецца на ветры».
Зноскі
- ↑ Li Fangying // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
Спасылкі
правіцьЛітаратура
правіць- M.Л. Титаренко, А.И. Кобзев, С.А. Торопцев, В.Е. Еремеев, С.М. Аникеева, М.А. Неглинская, А.Е. Лукьянов. Духовная культура Китая. Искусство. — Москва: «Восточная литература» РАН, 2010. — 1031 с.