МПЛА
Народны рух за вызваленне Анголы — Партыя працы (парт.: Movimento Popular de Libertação de Angola — Partido do Trabalho, MPLA, МПЛА) — палітычная партыя Анголы, кіруючая краінай з часу набыцця ёю незалежнасці ў 1975 годзе.
Народны рух за вызваленне Анголы - Партыя працы | |
---|---|
парт.: Movimento Popular de Libertação de Angola — Partido do Trabalho (MPLA) | |
Лідар | Жазэ Эдуарду душ Сантуш |
Заснавальнік | Жонаш Савімбі |
Дата заснавання | 1 снежня 1956 |
Штаб-кватэра | Праспект Ха Шы Міна, № 34, Луанда, Ангола |
Краіна | |
Ідэалогія |
раней - камунізм |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны Інтэрнацыянал |
Колькасць членаў | 2 700 000[1] |
Дэвіз | «Свет, праца і свабода!» |
Сайт | www.mpla.org |
Гісторыя
правіцьМПЛА была створана ў 1956 годзе пры ўдзеле ангольскіх камуністаў.
З 1961 года МПЛА вяла барацьбу за незалежнасць ад Партугаліі.
У 1958—1974 гг. СССР пастаўляў узброеным фарміраванням МПЛА ўзбраенне і тэхніку. Пастаўкамі ўзбраення і тэхнікі падтрымлівала таксама і КНР.
11 лістапада 1975 года незалежнасць Анголы была абвешчана пад кіраваннем МПЛА. Супраць улады МПЛА пачалося ўзброенае паўстанне, якое неўзабаве перарасло ў грамадзянскую вайну. Урад звярнуўся па ваенную дапамогу да СССР і Кубы. Братазабойства скончылася ў 2002 годзе падпісаннем дагавора на ўмовах МПЛА.
У 1990 годзе, пад уплывам перабудовы ў СССР, МПЛА адмовілася ад камуністычнай ідэалогіі і абвясціла праграму пераходу да дэмакратыі і рынку.
2 снежня 2016 ЦК МПЛА зацвердзіў спіс кандыдатаў партыі на парламенцкіх выбарах жніўня 2017, дзе першым нумарам стаяў Лорэнс. Такім чынам, Лорэнс абвешчаны пераемнікам прэзідэнта душ Сантуша. Па ангольскай канстытуцыі 2010 года лідар партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, становіцца прэзідэнтам краіны.
На выбарах 23 жніўня 2017, паводле афіцыйных даных, за кандыдатаў МПЛА прагаласавалі больш за 60 % выбаршчыкаў. Гэта забяспечыла кіруючай партыі 150 мандатаў з 220. 26 верасня 2017 Жуан Лорэнс афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта.
Сцяг
правіцьСцягам МПЛА з 1964 года стала чырвона-чорнае палотнішча з вялікай жоўтай зоркай у цэнтры, заснаванае на чырвона-чорным сцягу кубінскага Руху 26 ліпеня па вобразу і падабенству сцяга Нацыянальнага Фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама.
Зноскі
- ↑ "N.º 1793 10.Abril.2008" - "Trata-se de um partido com 2 700 000 militantes,(...)" - http://www.avante.pt/pt/1793/emfoco/24123/ Face a uma população total de 20-6 milhões, o número adiantado neste fonte não merece credibilidade.