Майкл Кёртыс
Майкл Кёртыс, таксама Кертыц[6] (англ.: Michael Curtiz, сапраўднае імя Міхай Кертэц Камінер (венг.: Kertész Kaminer Mihály); 24 снежня 1888, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 11 красавіка 1962, Галівуд) — амерыканскі рэжысёр венгерскага паходжання, які зняў больш за 160 фільмаў, у тым ліку такія паспяховыя, як «Касабланка» (1942—1943) і «Мілдрэд Пірс» (1945).
Майкл Кёртыс | |
---|---|
Michael Curtiz | |
Імя пры нараджэнні | Mihály Kertész Kaminer |
Дата нараджэння | 24 снежня 1886[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1962[3][4] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Аўстра-Венгрыя ЗША |
Жонка | Bess Meredyth[d], Lili Damita[d] і Lucy Doraine[d] |
Прафесія | кінарэжысёр |
Узнагароды | «Оскар» (1943) |
IMDb | 0002031 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёрай венгерскага Нацыянальнага тэатра. У 1912—1919 ставіў фільмы ў Венгрыі. 3 1922 у краінах Заходняй Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гістарычныя драмы («Сцежка на Санта-Фе», 1940), экранізацыі гістарычных твораў («Марскі воўк» паводле Дж. Лондана, 1941), сацыяльныя драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героіка-прыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касабланка», 1943, прэмія «Оскар»).
Зноскі
правіць- ↑ Mihály Kertész // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11867076X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Michael Curtiz // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 10 лістапада 2024.
- ↑ Варыянты напісання прозвішча адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце The New York Times Архівавана 5 снежня 2003. (англ.)