Манта

горад у Эквадоры

Ма́нта, поўная назва — Сан-Пабла-дэ-Манта (ісп.: San Pablo de Manta) — найбуйнейшы горад правінцыі Манабі, і пяты па насельніцтве горад Эквадора. У эканамічным плане, Манта з’яўляецца трэцім па значнасці горадам Эквадора.

Горад
Манта
Manta
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Кантон
Каардынаты
Мэр (алькальд)
Марцыяна Валдывіеса
Заснаваны
2 сакавіка 1534
Плошча
60,49 км²
Вышыня цэнтра
6 ± 1 м
Насельніцтва
192 322 чалавек (2001)
Шчыльнасць
657 чал./км²
Канфесійны склад
каталікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
593 5
Паштовы індэкс
EC1308
ISO
EC-M
Афіцыйны сайт
manta.gov.ec (ісп.)
Манта на карце Эквадора
Манта (Эквадор)
Манта

Манта існавала з дакалумбаўскіх часоў. Гэта быў гандлёвы пост Мантэньяс і Інкаў. Менавіта з раёна Манты ў горы падняліся плямёны, якія заваявалі і пасля ўзначалілі даінкскую эквадорскую дзяржаву Кітусаў.

За апошнія 50 гадоў насельніцтва горада Манта павялічылася да 250 000 жыхароў. Яго галоўная эканамічная дзейнасць — лоўля тунца. Таксама эканоміка падтрымліваецца турызмам і перавальваннем грузаў у порце. Гэтак жа праз порт Манта вывозяць 2/3 усёй выраблянай у Эквадоры кавы.

Менавіта ў порт Манта прыбыў Шарль Мары дэ ла Кандамін, які ўзначальваў французскую місію па вымярэнню месцазнаходжання экватара ў 1735 годзе. З Манты Кандамін пачаў сваю паездку ўнутры краіны да Кіта.

Да ліпеня 2009 у Манце размяшчалася Ваенная База Перадавых Аперацый (FOL) Злучаных Штатаў Амерыкі [1]. Яе афіцыйным прызначэннем была барацьба з наркатрафікам праз тэрыторыю Эквадора з суседніх Перу і Калумбіі.

Манта з’яўляецца пабрацімам Уладзівастока.

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES