Манітсок

горад у Грэнландыі

Манітсок (грэнл.: Maniitsoq), або Сукертапен (дацк.: Sukkertoppen) — горад у камуне Кеката (Грэнландыя).

Горад
Манітсок
грэнл.: Maniitsoq
Краіна
Самакіравальная супольнасць
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Сукертапен
Плошча
  • 8,515 км²
Насельніцтва
2670 чалавек (2013)
Паштовыя індэксы
3912
Афіцыйны сайт
Манітсок на карце Даніі ±
Манітсок (Данія)
Манітсок
Манітсок (Грэнландыя)
Манітсок

Гісторыя

правіць
 
Цэнтр Манітсока ў 1890 г.

Горад быў заснаваны ў 1755 г. на месцы цяперашняга Кангаміўта, але перамешчаны ў 1782 г. на сваё цяперашняе месца. Археалагічныя раскопкі гавораць пра знаходжанне першых людзей яшчэ 4 тыс. гадоў назад. Галоўным чынам, сляды знаходзяць у наваколлях Сакака, пераважна культуры Туле. Еўрапейцы ўпершыню наведалі рэгіён толькі ў XVII ст. У 1832 г. была пабудавана кітабойная станцыя. У 2000 г. быў здадзены ў эксплуатацыю аэрапорт.

 
Муніцыпалітэт Манітсока на карце Грэнландыі

Да 2009 года з'яўляўся сталіцай аднайменнага муніцыпалітэта цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі. Межаваў з Нукам на поўдні, Амасалікам на ўсходзе і Сісіміўтам на поўначы. Плошча склада 79500 км², насельніцтва муніцыпалітэта 3489 чал. (2007) з іх 2801 чал. у самым горадзе. Астатняе насельніцтва было размеркавана паміж Атамікам, Напасокам і Кангаміўтам. Паводле новага падзелу ўключаны ў склад камуны Кеката.

Геаграфія і клімат

правіць

Горад размешчаны ў глыбіні краіны з альпійскім ландшафтам, за ім ўздымаюцца горы вышынёй да 2000 м. У горах знаходзяць розныя каштоўныя камяні, як алмаз, рубін, лазурыт. Тэмпература змяняецца ад +20 °C улетку да −40 °C узімку. З жывёл сустракаюцца паўночныя алені, а з 1960-х — аўцабыкі.

Эканоміка

правіць

На сённяшні дзень асноўная крыніца даходу Манітсока — кітабойны промысел, паляванне на цюленяў, трасковае рыбалоўства, лоўля крэветкі і краба. Таксама расце турызм, прыкладна за 30 км на паўночны ўсход ад горада ляжыць ледавік Апасіўт, месца заняткаў як горнымі так і бегавымі лыжамі. З-за мноствы мастоў, якія злучаюць суседнія астраўкі Манітсок называюць грэнландскай Венецыяй.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1977 2 937 [1]
1978 2 885 [1]
1979 2 886 [1]
1980 3 008 [1]
1981 3 013 [1]
1982 3 056 [1]
1983 3 100 [1]
1984 3 166 [1]
1985 3 122 [1]
1986 3 055 [1]
1987 3 068 [1]
Год Колькасць
1988 3 043 [1]
1989 3 088 [1]
1990 3 135 [1]
1991 3 197 [1]
1992 3 048 [1]
1993 3 028 [1]
1994 3 067 [1]
1995 3 024 [1]
1996 3 000 [1]
1997 3 011 [1]
1998 3 023 [1]
Год Колькасць
1999 2 957 [1]
2000 2 929 [1]
2001 2 928 [1]
2002 2 903 [1]
2003 2 899 [1]
2004 2 881 [1]
2005 2 859 [1]
2006 2 847 [1]
2007 2 842 [1]
2008 2 771 [1]
2009 2 741 [1]
Год Колькасць
2010 2 784 [1]
2011 2 747 [1]
2012 2 715 [1]
2013 2 670 [1]
2014 2 530 [1]
2015 2 501 [1]
2016 2 567
2016 2 567 [1]
2017 2 561 [1]
2018 2 534 [1]
2020 2 534 [1]

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Адміністрацыйны падзел Грэнландыі

Спасылкі

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао Statbank Greenland Праверана 12 лютага 2020.
  NODES