Матэа Рычы (італ.: Matteo Ricci; 6 кастрычніка 1552, Мачэрата — 11 мая 1610, Пекін) — італьянскі місіянер-езуіт, матэматык, астраном, картограф і перакладчык, які правёў апошнія трыццаць гадоў свайго жыцця ў Кітаі, заснаваў езуіцкую місію ў Пекіне. Сусветна-гістарычнае значэнне яго дзейнасці заключаецца ва ўсталяванні пастаянных культурных кантактаў паміж хрысціянскай Еўропай і кітайскім грамадствам.

Матэа Рычы
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1552[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1610(1610-05-11)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, перакладчык, місіянер, прэсвітар, матэматык, sinologist
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1568 годзе прыехаў у Рым, вывучаў права, матэматыку, багаслоўе. У 1571 годзе падаў прашэнне залічыць яго ў ордэн езуітаў. У 1578 годзе працягнуў вучобу ў Каімбрскім універсітэце. Натхнёны прыкладам Францыска Ксаверыя, у 1578 годзе адправіўся з Лісабона з місіяй у Індыю, у верасні прыбыў у Гоа, дзе пражыў два гады. У 1582 годзе быў пасланы ў Макаа, у дапамогу Мікеле Руджэры, які з 1579 года працаваў там, займаючыся вывучэннем кітайскай мовы і спрабуючы знайсці спосаб атрымаць ад кітайскіх уладаў дазвол езуітам працаваць ва «ўнутраным» Кітаі (гэта значыць па-за Макаа).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Hsia R. RICCI, Matteo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 87.
  3. Find a Grave — 1996.
  4. а б Google Books — 2005. — С. 4.
  5. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. а б Google Books — 2005. — С. 4–17.
  NODES