Мбанза-Конга
Мба́нза-Ко́нга (парт.: M'banza-Kongo), з 1570 г. да 1975 г. вядомы як Сан-Сальвадор (парт.: São Salvador) — горад на поўначы Анголы, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заірэ. Насельніцтва (2008 г.) — 83 400 чал.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
У 1390—1914 гг. з’яўляўся сталіцай Каралеўства Конга. У 2017 г. быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
правіцьМяркуецца, што Мбанза-Конга быў заснаваны ў канцы XIV ст. разам з дзяржавай Каралеўства Конга. У партугальскіх крыніцах узгадваецца як галоўны цэнтр дзяржавы з 1470 г. Партугальскія вандроўнікі паведамлялі, што яго памеры былі параўнальны з горадам Эвара. У выніку войн горад двойчы пакідаўся насельнікамі. У 1705 г. яго ўзнаўленне адбылося дзякуючы прыхільнікам хрысціянскай антаніянскай ерасі, якія абвясцілі адраджэнне Конга.
У 1914 г. быў уключаны ў склад партугальскіх валоданняў у Афрыцы. У 1975 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Ангола.
Славутыя мясціны
правіцьЗахаваліся рэшткі кафедральнага касцёла 1549 г., мемарыял маці караля Афонсу I, што, згодна паданням, была пахавана жыўцом, джаланкува — дрэва, пад якім адбываліся каралеўскія судовыя паседжанні.
Ахова
правіць8 ліпеня 2017 г. старая частка Мбанза-Конга была ўключана спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія (15 снежня 2022)[1]
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіцьСусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1511 рус. • англ. • фр. |