Менгу-Цімур — хан Залатой Арды (з 1266), унук Батыя.

Менгу-Цімур
манг.: ᠮᠥᠩᠬᠡᠲᠡᠮᠦᠷ
манг.: Мөнхтөмөр
Хан, тытул
з 1266
Нараджэнне XIII стагоддзе
  • невядома
Смерць 1282
  • невядома
Род Чынгізіды
Бацька Тукан[d][1]
Маці Huchuhadun[d][1]
Жонка Khatun Oljaitu[d]
Дзеці Toqta[d][2], Tudan[d], Tuogulieer[d][2] і Anna[d]
Веравызнанне тэнгрыянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пры жыцці бяздзетнага хана Берке быў прызначаны яго пераемнікам. У пачатку свайго праўлення Менгу-Цімур выйшаў з падпарадкавання вярхоўнаму мангольскаму хану (каану) Хубілаю, у выніку чаго Залатая Арда стала незалежнай ад Мангольскай імперыі. У знак сваёй самастойнасці Менгу-Цімур пачаў чаканіць на манетах уласнае імя і тамгу (род герба) сям’і Батыя, а таксама падзяліў падуладную тэрыторыю і насельніцтва на два крылы (правінцыі). Левым (усходнім) крылом кіраваў сам хан, правым (заходнім) — яго стрыечны брат Нагай.

У сяр. 1270-х гадоў, западозрыўшы вялікага князя ўладзімірскага Васіля Яраславіча ва ўтойванні даніны, Менгу-Цімур з мэтай упарадкавання падаткаабкладання правёў другі (пасля 1257-59) перапіс насельніцтва на Русі. Прытрымліваючыся палітыкі папярэдніх ханаў у адносінах да праваслаўя, у 1267 выдаў ярлык мітрапаліту Кіеўскаму Кірылу II(III), які вызваляў праваслаўнае духавенства ад усіх відаў даніны і павіннасцяў, — першы з захаваных дакументаў падобнага роду.

У працяг распачатай пры Берке тэрытарыяльнай спрэчкі з улусам Хулагуідаў (мангольскім Іранам) неаднаразова вёў баявыя дзеянні ў Закаўказзі. Арганізоўваў паходы на Візантыю (па розных дадзеных, у 1269—1270 ці 1271-72), у якіх удзельнічалі некаторыя рускія князі.

У 1275 годзе князь галіцкі Леў Данілавіч папрасіў дапамогі ў хана Менгу-Цімура і з яго войскам на чале з Ягурчынам, а таксама з пасланымі ханам рускімі князямі — Раманам, Глебам, тураўскімі і пінскімі — пайшоў супраць вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Праз сваркі паміж удзельнікамі паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка, яны разыйшліся.

Узначаленае Менгу-Цімурам ардынска-рускае войска ў 1277-78 гады ўварвалася ў краіну ясаў (аланаў) і разбурыла г. Дзядзякоў — адзін з апошніх ачагоў супраціву народаў Паўночнага Каўказа мангольскай заваёве. Знаходзіўся ў дружалюбных адносінах з кіраўнікамі Мамлюцкага султанату, падтрымліваючы з імі саюз супраць Хулагуідаў, які склаўся пры Берке.

Крыніцы

правіць
  1. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. а б China Biographical Database
  NODES