Музы
Музы (грэч. Μοῦσα - якія думаюць) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачкі бога Зеўса і тытаніды Мнемасіны, якія жывуць на Парнасе багіні - заступніцы навук, паэзіі і мастацтваў. Згаданыя ў «Іліядзе» і «Адысеі» (XXIV 60, сказана, што іх дзевяць).
Музы мелі свае храмы, якія называліся мусеёнамі (ад гэтага слова і паходзіць «музей»).
Дзевяць муз
правіцьМузы | |||||
Выява | Імя | Што апякае | |||
---|---|---|---|---|---|
На бел. | На ст.-грэч. | На лац. | |||
Каліопа | Καλλιόπη | Calliopē, Calliopēa | эпічная паэзія і навука | ||
Эўтэрпа | Εὐτέρπη | Euterpē | лірычная паэзія | ||
Мельпамена | Μελπομένη | Melpomenē | трагедыя | ||
Талія | Θάλεια, Θαλία | Thalīa | камедыя | ||
Эрато | Ἐρᾰτώ | Eratō | любоўная паэзія | ||
Палігімнія | Πολυύμνια, Πολύμνια | Polyhymnia, Polymnia | пантаміма і гімны | ||
Тэрпсіхора | Τερψιχόρᾱ | Terpsichorē | танцы і харавы спеў | ||
Кліо | Κλειώ | Clīō | гісторыя | ||
Уранія | Οὐρανία | Ūrania, Ūraniē | астраномія |