Мумтаз-Махал
Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана
Мумтаз-Махал | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Нур Джахан[d] | ||||||
Нараджэнне |
27 красавіка 1593 |
||||||
Смерць |
17 чэрвеня 1631 (38 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бабурыды[d] | ||||||
Бацька | Abul-Hasan ibn Mirza Ghiyas Beg[d] | ||||||
Муж | Шах-Джахан | ||||||
Дзеці | Aurangzeb[d], Dara Shikoh[d], Murad Bakhsh[d], Shah Shuja[d], Jahanara Begum[d], Roshanara Begum[d] і Gauhar Ara Begum[d] | ||||||
Веравызнанне | шыіты | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯна была дачкою вядомага саноўніка падзішаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымоніі[1]. Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. Падчас родаў 14-гф дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла.
Памяць
правіцьЗасмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласці з’яўляецца адной з галоўнейшых славутасцей Індыі.
Дзеці Мумтаз-Махал
правіць- Хуралніса Бегам (1613—1616)
- Джаханара Бегам (1614—1681)
- Падшахзадэ Дара Шыкох (1615—1659)
- Шахзадэ Мухамад Султан Шах Шуджа Бахадур (1616—1660)
- Рошанара Бегам (1617—1671)
- Падзішах Мухйі уд-Дзін Мухамад Аўрангзэб (1618—1707)
- Шахзадэ Султан Умід Бахш (1619—1622)
- Сурайя Бану Бегам (1621—1628)
- Шахзадэ Султан Мурад Бахш (1624—1661)
- Шахзадэ Султан Луфтала (1626—1628)
- Шахзадэ Султан Даўлат Афза (1628-?)
- Эхуснара Бегам (1630-?)
- Гаўхара Бегам (1631—1707)
Зноскі
- ↑ Тадж-Махал — контора Кука
Спасылкі
правіць- Тадж-Махал.
- Гісторыя Тадж-Махала. Архівавана 30 студзеня 2014.