У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міністрант (лац.: Ministrans, памочнік, які прыслугоўвае) — хлапчук або юнак, які прыслужвае святару падчас імшальнай літургіі [1] і іншых набажэнстваў. У лютэранстве: памочнік пастара, які выконвае функцыі, аналагічныя абавязкаў каталіцкага міністранта. Тэрмін «міністрант» адпавядае тэрміну «алтарнік» ў візантыйскім абрадзе. Заступнікам міністрантаў у Каталіцкай Царкве з’яўляюцца святыя Алаізій Ганзага, Станіслаў Костка, Дамінік Савіо, Тарцызій і Жан Берхманс[2].

Міністранты, апранутыя ў комжы і сутаны

Абавязкі

правіць

Міністрант з’яўляецца памочнікам — ён дапамагае святару падчас справавання святой Імшы і іншых літургічных набажэнстваў. Яго заданнем з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў, а таксама іншага роду дапамога, напрыклад, пры апрананні святара перад літургіяй.[3]

  • Запальваць свечкі ў касцёле
  • Распальваць велікоднае вогнішча перад пачаткам Велікоднай літургіі[4]
  • Прыносіць віно і хлеб для Эўхарыстыі на алтар перад пачаткам эўхарыстычнай літургіі[5]
  • Узначальваць крыжовы шлях[6]
  • Выконваць іншыя абавязкі чытальніка[7] або акаліта

Ён абавязаны клапаціцца пра літургічныя кнігі і набажэнскае начынне. Міністранты звоняць у званочкі і запальваюць свечкі на алтары і ў прэзбітэрыі. Калі літургія здзяйсняецца біскупам, міністрант (без дыякана) падае і прымае ад біскупа мітру і біскупскае жазло. Міністрант таксама можа чытаць першае і другое чытанне Літургіі Слова (Стары запавет і Апостал), тым часам як Евангельскае чытанне заўсёды прамаўляе святар. У час Евангельскага чытання адзін ці некалькі міністрантаў стаіць з запаленымі свечкамі перад амбонам, з якога чытаецца Евангелле.

Літургічным адзеннем міністранта можа выступаць як альба, так і комжа[8][9]. Падчас імшы міністранты размяшчаюцца ў прэзбітэрыі.

Згодна Кодэксу кананічнага права 1983 года[няма ў крыніцы] абавязкі міністранта можа выконваць любы каталік-хрысціянін чалавек, што выклікала спрэчкі аб тым, ці могуць выконваць гэтыя функцыі жанчыны. Па тлумачэнні Кангрэгацыі набажэнства і сакрамэнтаў Святы Пасад рэкамендуе захоўваць традыцыю міністранцкага служэння за мужчынамі, а пытанне аб дапушчальнасці прыцягнення жанчын захоўваецца за Біскупская канферэнцыя той ці іншай краіны. У Беларусі і ў большасці ўсходнееўрапейскіх краін да служэння міністранта дапускаюцца толькі мужчыны. Ў Германія служэнне жанчын-міністрантаў дазволена.

Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта не толькі справа святара, але справа ўсёй парафіі і ўсіх вернікаў. Па-за касцёлам міністрант сваімі паводзінамі павінен указваць іншым людзям шлях да Хрыста. Ён таксама павінен як мага больш годна прадстаўляць Касцёл па-за набажэнствамі, гэта значыць падчас спаўнення хатніх, школьных абавязкаў і іншых.[10]

Гісторыя

правіць

Раней у Каталіцкай Царкве абавязкі міністранта выконвалі людзі, прысвечаныя ў малодшыя чыны, а менавіта акаліты, чытальнік, экзарцысты і інш. У 1570 годзе папа Пій V усталяваў забарону на ўдзел жанчын у літургічным служэнні, аднак дазволіў прыслугоўваць святару хрысціянінам мужчынскага полу, не прысвечаным у малодшыя чыны. Другі Ватыканскі Сабор у Канстытуцыі Sacrosanctum Concilium вызначыў служэнне міністранта як адну з літургічных функцый. Наступная адмена паняцця «малодшыя чыны», а таксама чыноў экзарцыста і астыярыя, прывяла да пераразмеркавання літургічных функцый паміж акалітамі, чытальнікамі і міністрантамі, не прысвечанымі ў царкоўнаслужыцелі.

Спасылкі

правіць
  1. Міністранты ў парафіі(нявызн.). catholic.by. Праверана 28 кастрычніка 2024.
  2. {{{загаловак}}}. — 2007. — Vol. Святые покровители министрантов.
  3. Міністранты ў парафіі(нявызн.). catholic.by. Праверана 28 кастрычніка 2024.
  4. Протестанты и католики отмечают Пасху. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2011. Праверана 20 верасня 2009.
  5. Христианская жизнь Литвы. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2010. Праверана 14 верасня 2009.
  6. Московские католики поблагодарили Бога за папу
  7. Чтицы и псалмов певицы. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2013.
  8. Словарь архаичных слов и терминов. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 14 верасня 2009.
  9. «Министрант» //Католическая энциклопедия. Т.3
  10. Міністранты ў парафіі(нявызн.). catholic.by. Праверана 28 кастрычніка 2024.

Крыніца

правіць
  • Каталіцкая энцыклапедыя. Выдавецтва францысканцаў. Мн., 2002
  NODES