У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мірыя́да, мн.л. мірыяды (стар.-грэч.: μύριας мн.л. μυριάδες) — сотня соцень, дзесяць тысяч, альбо лік 10000, тэрмін, які адзначаў самую вялікую лічбу ў старажытнагрэчаскай сістэме лічэбнікаў. Архімед даказаў магчымасць будаваць бясконца-вялікія лічбы, увёўшы у слоўнік свайго часу тэрміны дымірыяда, трымірыяда і г.д.

Сёння гэты тэрмін лічыцца састарэлым у дачыненні навуковай тэрміналогіі, аднак выкарыстоўваецца ў літаратурнай мове і паўсядзённай гаворцы ў значэнні «колькасць, якую нельга злічыць», звычайна ў форме множнага ліку.

  NODES