Мірэй Мацьё
Мірэй Мацьё (фр.: Mireille Mathieu; 22 ліпеня 1946, Авіньён) — французская спявачка-шансанье.
Мірэй Мацьё | |
---|---|
Mireille Mathieu | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | Авіньён, Францыя |
Краіна | Францыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | вакал |
Жанры | шансон, поп-музыка |
Лэйблы | Barclay, Ariola, Columbia |
Узнагароды | |
www.MireilleMathieu.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стварыла індывідуальны выканальніцкі стыль, які вылучаецца яскравай экспрэсіяй. У рэпертуары (спявае на многіх мовах) творы П. Марна, Ф. Лея і інш. (сярод найбольш вядомых — «Маё крэда», «Чаму, маё каханне?», «Апошні вальс», «Парыжскае танга» і інш.). Акрамя канцэртаў, удзельнічае ў тэлевізійных шоу і інш.
Біяграфія
правіцьВучылася ў прыватных педагогаў. У пачатку творчай дзейнасці пераймала манеру выканання Эдзіт Піяф.
З пачатку 1970-х гадоў Мірэй Мацьё зусім не выступала ў Францыі, вярнуўшыся на сцэну «Алімпіі» толькі ў канцы 1985; наступныя вялікія канцэрты спявачкі адбыліся пяць гадоў пазней у Палацы Кангрэсаў па запрашэнні прэзідэнта краіны Франсуа Мітэрана. У 1990-х выйшлі альбом-прысвячэнне Эдзіт Піяф (1993) і «Vous lui direz …» (1996).
У яе рэпертуары прысутнічалі як песні вядомых французскіх аўтараў — П’ера Дэланаэ, Шарля Азнавура, Лемеля, Рэво — так і сусветныя хіты.
У 1978 годзе Мірэй Мацьё была абраная прататыпам нацыянальнага сімвала Францыі — Марыяны. Мірэй Мацьё становіцца «паслом французскай песні». Прадаўшы больш за 100 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце і маючы рэпертуар, які складаецца больш чым з 1000 песень на французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай, правансальскай, каталонскай, японскай, кітайскай, рускай і фінскай мовах, яна спявала перад самай рознай публікай, у многіх краінах. Мірэй была першым заходнім выканаўцам, які даў канцэрт у Кітаі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мірэй Мацьё