Набу
Набу́ (акад.: 𒀭𒀝) — старажытны месапатамскі бог пісьма і мудрасці.
Набу | |
---|---|
| |
бог пісьма і мудрасці | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Мардук |
Маці | Сарпаніт |
Жонка | Ташмету |
У іншых культурах | Апалон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне
правіцьІмя Набу паходзіць ад семіцкага кораня n_b і можа быць перакладзена як «вяшчун». Цэнтрам яго шанавання з’яўлялася горад Барсіпа ў Вавілоніі. Але яшчэ ў эпоху Хамурапі ён не ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах. Мяркуецца, што вавілоняне запазычылі яго культ у Эбле, а афіцыйны характар ён набыў толькі ў эпоху касіцкай дынастыі.
Функцыі
правіцьНабу разглядаўся як сын і пісец бога Мардука, а таксама як бог-заступнік горада Барсіпа каля Вавілона. Лічылася, што ён апекаваў пісцоў, настаўнікаў, астролагаў, сімвалізаваў сабою мудрасць.
Шанаванне
правіцьГалоўным цэнтрам шанавання Набу ў Месапатаміі быў горад Барсіпа, дзе ён лічыўся богам-заступнікам. Штогод барсіпцы арганізоўвалі свята ў гонар шлюбу Набу з Ташмету. Акрамя таго, культ Набу быў шчыльна звязаны з культам Мардука ў суседнім Вавілоне. Заканчэнне навагодняга свята акіту суправаджалася сакральнай працэсіяй на чале са статуяй Набу з Барсіпы ў Вавілон. Барсіпскі храм Эзіда, прысвечаны гэтаму богу, дзейнічаў да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.
У 1 тысячагоддзі да н. э. другім важным цэнтрам шанавання Набу стаў асірыйскі горад Німруд, дзе ў яго гонар быў узведзены асобны храм. Сведчанні шанавання Набу таксама былі знойдзены на востраве Элефанціна на Ніле. Набу пад імем Нэво ўзгадваўся ў біблейскіх кнігах прарока Ісаі[1] і прарока Ераміі[2]. У эпоху элінізму як бог-прарок атаясняўся з Апалонам.
Сімвалам Набу з’яўляўся вертыкальны клін для запісаў, часам разам з выявай глінянай таблеткі.
Зноскі
Спасылкі
правіцьНабу на Вікісховішчы |